Кацярына Сарокіна: «Паспрабую па-беларуску»

– Беларускай я сябе ўсвядоміла гэтым летам, пасля наведвання Прагі, дзе пабачыла сваіх знаёмых. Яны колькі гадоў жывуць за мяжой, але мова іх зносінаў - беларуская. Сорамна было б, прыехаўшы з Мінску, звяртацца да іх па-расійску. “Як вы размаўляеце, Каця?” - запыталіся ў мяне. Далей »

Георгій Плашчынскі: “Быць беларусам – гэта свядома абраны шлях”

– Памятаю, маці ды бабуля спрачаліся ў 95-м годзе, у якую навучальную ўстанову мяне аддаць - рускамоўную ці беларускамоўную. Выбралі на карысць першай, але, як і ўсё, я рос звычайным беларускім хлопчыкам, які вывучаў беларускую мову і літаратуру ў базавай школьнай праграме. Далей »

Альгерд Бахарэвіч: «У мэнталітэт і голас крыві я ня веру. Я веру ў мову і сьвядомасьць»

-- Як я стаў беларусам? На пытаньне, сфармуляванае такім чынам, адразу ж хочацца запярэчыць: маўляў, беларусамі не становяцца, імі нараджаюцца, дый што гэта за народ такі, прыналежнасьць да якога трэба здабываць. Але ж не: у самым канцы васьмідзясятых гадоў у горадзе Менску беларусамі менавіта станавіліся. Далей »

Уладзіслаў Ахроменка: «Свае грады»

-- Люлі-люлі-люлі, паляцелі куры. Селі на варотах у чырвоных ботах. Сьпі дачушка, заплюшчы вочкі і сьпі. Бач, цёмна за вокнамі. І коцікі ўжо сьпяць, і сабачкі, і куры зараз на жардзіну пасядуць і паснуць. Што – казку на ноч расказаць? Пра каралевіча на белым коні? А давай лепш пра нашага вершніка-абаронцу... Далей »

Таццяна Печанко: «Неабыякавасць»

-- Усё адбывалася вельмі лагічна, паступова. Мне заўсёды ў школе падабалася беларуская мова і літаратура, хаця чытаць я вучылася, як і большасць тагачасных дзяцей па буквары са словамі на першай старонцы: “Ленін жыў, Ленін жывы”…і так далей па тэксту. Людзі майго ўзросту і старэйшыя, думаю, памятаюць гэтыя радкі. Далей »

Сяргей Балахонаў: «Звышнатуральнае пачуццё»

-- У сям’і не было нейкага адмысловага выхавання любові да беларускага. Але, зрэшты, ні ад таты, ні ад мамы – выхадцаў з вёскі – нельга было пачуць абразлівых словаў на адрас беларускае мовы. Мне не давялося наўмысна станавіцца беларусам. Колькі сябе памятаю, я заўсёды прыязна ставіўся да беларушчыны. Мне з дзяцінства падабалася беларуская мова. Чаму так сталася, я дагэтуль не магу патлумачыць рацыянальным чынам.

Далей »

Арына Лісецкая: «Чым больш я гляджу на сваю рускую сястру, тым больш усведамляю, што я беларуска»

-- Мы з сястрой нарадзіліся ад адных бацькі і маці, хадзілі ў адзін і той жа дзіцячы садок, навучаліся ў адным ліцэі і нават гралі абедзве на скрыпцы, у адной настаўніцы па спецыяльнасці. Але калі прыйшоў час выбіраць нацыянальнасць, у пашпарце яна напісала “руская”, я напісала “беларуска”. Мне пашэнціла, яна старэйшая за мяне на 12 гадоў, і лёс даў мне магчымасць не рабіць яе памылак. Далей »

Сяргей Яўменаў: «Беларуская мова як сімвал зменаў»

-- Не магу сказаць, каб у дзяцінстве бацькі мне моцна прышчаплялі любоў да беларускасці. У памяці адбіліся словы маці, што беларуская мова – адна з самых мілагучных у свеце, некалькі кніжак ды выпадак перапісу насельніцтва 10 гадоў таму, калі са словаў бацькі нас усіх, чамусці, запісалі ў беларускамоўныя. Далей »

Уладзімір Крумін: «Быць самім сабой»

-- Беларускасць была, ёсць і будзе заўсёды побач, проста мы часам не заўважаем яе. Ты яе не чуеш, як не чуе дрэнны музыка фальшу, рытму; ты яе не бачыш, як не бачыць просты чалавек нечага выключнага на малюнку генія; ты яе не адчуваеш, як не адчувае загрубелая скура лёгкага дотыку Далей »

Наталля Пушкарова: “Больш, чым запіс у дакуменце”

-- У пасведчанні аб нараджэнні ў мяне, як у кожнага, хто нарадзіўся перад 90-мі, запісаны нацыянальнасці бацькоў. Абодва рускія, хаця бацька з Украіны, а карані маці ўвогуле вызначыць цяжка. І я, як наіўная дзяўчынка, доўгі час была ўпэўненая ў тым, што і мая нацыянальнасць -- руская. У дзевятым класе я пераехала ва Украіну, у Кіеў, дзе калісьці нарадзілася. Далей »

Старонка 7 з 16« Першая...56789...Апошняя »