Рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» падтрымае Алег Скрыпка

skypka_dj_225

15 снежня – дата афіцыйнага рэлізу дыска ўнікальнага праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў». Прэзентацыя дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» адбудзецца ў мінскім Loft-cafе. Далей »

«Мумий тролль» з кантрабандай пазітыву (mp3)

_za_bobrov-7232

Гурт «Мумий тролль», прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Кантрабанды» з альбома «8». Ілля Лагуценка кажа, што мае да нашай мовы пэўныя сімпатыі, — хоць бы таму, што яго дзядуля паходзіць з Магілёва. Тэкст для фінальнай песні сумеснага праекту кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу “Тузін Гітоў” творча пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч. Далей »

Алёна Свірыдава: «Я не вагалася ні хвіліны, ці спяваць па-беларуску» (mp3)

_1ual

Заслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску. Спявачка перазапісала для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" адзін са сваіх апошніх хітоў «Пока» з альбома «Сирена, или 12 историй, рассказанных на рассвете» ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Да такой ідэі Алёна паставілася з вялікай прыязнасцю: «Я не вагалася ні хвіліны, бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі, дык і пагатоў». Далей »

Zdob Si Zdub: «Грошы – злыя вошы, культура і мова перадусім!»

zsz0

Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія» ў перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў «деньги-дребеденьги» ў «грошы – злыя вошы». У рэпертуары Рамана Ягупава ёсць песні на чатырох мовах, а вось па-беларуску ён спяваў упершыню. Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову. Далей »

Leon Gurvitch Project: «З Беларуссю ў сэрцы» (mp3)

Leon1

Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» сусветна вядомы джазавы калектыў Leon Gurvitch Project запісаў свой першы аўтарскі твор па-беларуску «Акіян у цішы», перакладзены Алесем Камоцкім. Заснавальнік гурта, піяніст Леон Гурвіч, з’ехаў з роднага Мінска ў 22 гады. Ён дасягнуў вядомасці на радзіме і стаў сапраўднай славутасцю ў Нямеччыне, стварыўшы саўндтрэк да стужкі ўладальніка «Оскара» Мэнахема Голана і запісаўшы сумесны альбом з уладальнікам «Грэмі» Фрэнкам Лонданам. Далей »

«Смысловые Галлюцинации»: сустрэць “Апошні дзень Зямлі” па-беларуску (mp3)

_55

Расійскі рок-гурт з Екацерынбургу ўпершыню за 22-гадовую гісторыю наважыўся на моўны эксперымент і запісаў па-беларуску свой новы хіт «Апошні дзень Зямлі» са свежага альбома «Сделано в темноте» ў перакладзе Уладзя Лянкевіча. Лідар каманды Сяргей Бабунец меркаваў, што будзе нескладана, улічваючы падабенства беларускай і расійскай моваў. Але хутка прызнаў сваю памылку і быў у кроку ад таго, каб адмовіцца ад удзелу ў праекце «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». Далей »

Аляксандр Рыбак: «Без культуры няма нацыі» (mp3)

Rybak5

Спявак з Нарвегіі беларускага паходжання, які набыў сусветную вядомасць пасля перамогі на конкурсе «Еўрабачанне-2009» запісаў для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Europe's Skies». У беларускай інтэрпрэтацыі Глеба Лабадзенкі яна атрымала назву «Небасхіл Еўропы». Аляксандр Рыбак пашкадаваў, што не вывучыў дасканала сваю родную мову, і выказаў спадзеў, што яго спевам натхніцца новае пакаленне беларускіх дзяцей. Далей »

Марыя Тарасевіч: «Як жа мяне мама адпусціла?!» (mp3)

_pict2

Для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» спявачка і фотамадэль Марыя Тарасевіч запісала беларускамоўную версію адной са сваіх ранніх песняў «Сонейка». У 16 гадоў яна паехала з роднага Мінска скараць свет. І дасягнула свайго: Марыя зрабіла ашаламляльную кар’еру ў мадэльным бізнэсе, стала зоркай Playboy і тварам сусветна вядомых брэндаў, а паралельна дасягнула поспеху ў музыцы. Далей »

Песня ды з разынкаю ад Макса Лорэнса (mp3)

max_gall411

Папулярны R&B-выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры заспяваў па-беларуску. Для праекта «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» Макс Лорэнс выканаў песню «Зрывае дах» — беларускую версію свайго дэбютнага сінгла «Схожу с ума», які прынёс яму шырокую вядомасць у Расіі ды Украіне. Аўтарам беларускага тэксту стаў паэт Глеб Лабадзенка. Далей »

#####: «Стаць часткай гісторыі» (mp3)

SS2011

Адзін з самых паспяховых альтэрнатыўных гуртоў Расіі 5diez (#####) запісаў для праекта «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» беларускую версію сваёй песні «Дождж» — аднаго з галоўных хітоў з іх пятага па ліку альбома «Пандемия», выдадзенага асобным сінглам. Далей »

Старонка 2 з 3123