У Мінску прайшоў круглы стол па праблеме беларускамоўнай камунікацыі.
Рэкламісты, прадусары, выдаўцы сабраліся на круглы стол, што прайшоў у межах Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у галерэі сучаснага мастацтва «Ў», каб знайсці адказ на пытанне: як зрабіць паспяховай і эфектыўнай рэкламу па-беларуску. Далей »
7 красавіка 2011 адбудзецца сумесны канцэрт бардаў Андрэя Мельнікава і Таццяны Беланогай у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Музыкі выступяць у сярэдняй школе в. Якаўлевічы Аршанскага раёна перад школьнікамі сярэдніх і старэйшых класаў і іх настаўнікамі. Выступ на Аршаншчыне стане першым выязным сумесным канцэртам творцаў. Што адметна, адбудзецца ён на Дабравест, і з гэтай нагоды выступоўцы абяцаюць праспяваць як мага больш песняў на ўзнёслую тэматыку.
Пачатак імпрэзы — а 12-й гадзіне.
Далей »
15 сакавіка ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылося Шоу беларушчыны ў СШ 136 горада Мінска.
Шоу прысвячалася Тыдню беларускай мовы. У святочнай віктарыне ўзялі ўдзел вучні 5 “Б” і 5 “Т” класаў школы. З самага пачатку вучні вельмі станоўча успрынялі шоу-праграму і пачалі “актыўнічаць”, што прыемна ўразіла іх настаўнікаў. Настаўніцкі персанал таксама падышоў да мерапрыемства з энтузіязмам, і дзеці загадзя былі падзеленыя на тры каманды, прычым кожная мела сваю эмблему і назву. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікам было ўсяго па 11-12 гадоў, яны адказалі амаль на ўсе пытанні, чым парадавалі як арганізатараў Шоу беларушчыны, так і сваю настаўніцу беларускай мовы.
Спадабаліся ўдзельнікам падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”: часопісы “Дзеяслоў”, торбачкі і паштоўкі. Як адзначылі вучні 5 “Б” і 5 “Т класаў, Шоу беларушчыны значна ўзбагаціла Тыдзень беларускай мовы ў СШ № 136.
Далей »
У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 17 сакавіка Таццяна Беланогая выступіць у 10-й гімназіі г. Маладзечна. Творчая сустрэча з вучнямі старэйшых класаў адбудзецца ў актавай зале а 13-й гадзіне.
Сустрэча будзе прысвечаная творчасці беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Таццяна праспявае свае найлепшыя песні, а таксама прэзентуе новы альбом “Ніткі”. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.
Далей »
Прэм'ера спэктаклю па п'есе Францішка Аляхновіча "Пан міністар" адбылася на сцэне Тэатра юнага гледача 5 сакавіка.
Часовая сцэна ТЮГу размесцілася ў Доме літатаратара. Пастаноўку "Пана міністра" смела можна ставіць у лік галоўных тэатральных падзеяў у 2011 годзе. Хоць бы з той прычыны, што Францішка Аляхновіча на беларускай сцэне ставяць вельмі рэдка, а “Пана міністра” у Мінску дык наогул не бачылі з 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Далей »
Выстава твораў сучаснай літоўскай скульптаркі Віргініі Венцкунене адкрылася у гродзенскай выставачнай залі Саюза Мастакоў 2-га сакавіка. Спадарыня Венцкунене тлумачыць, што дасягнула такога ўзросту, калі чалавек адчувае, што знаходзіцца не зусім на зямлі, а як бы адарваным ад зямлі. Далей »
"Мы не бачыліся цэлае каханне..." – пад такім назовам 5 сакавіка пройдзе творчая сустрэча з паэтамі Э. Акуліным і Л.Дранько-Майсюком у Гасцілавіцкай СШ Лагойскага раёна. Пачатак імпрэзы – а 10-й гадзіне. Кампанія “Будзьма беларусамі!” радая бачыць усіх вучняў і настаўнікаў на літаратурнай сустрэчы.
Падчас выступу школьнікі змогуць пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Далей »
Победительницей конкурса “Будь свободным!”, организованного группой “Ляпис Трубецкой” и компанией “Будзьма беларусамі!”, стала минчанка Елена Ясинская.
На почтовый ящик конкурса пришло несколько сотен писем из Беларуси, Украины, России и даже далекой Австралии. Организаторы конкурса искренне поздравляют с победой финалистов и благодарят всех участников. Реальное сотворчество вне границ стран и мировоззрений — безусловно, главный результат конкурса “Будь свободным!”.
Членами жюри в первую очередь оценивалась творческая идея, а также сложность выполнения работы. Победитель конкурса — Елена Ясинская. Она получит главный приз — поездку на двоих на презентацию альбома "Ляписов" "Веселые картинки" в Москву либо Санкт-Петербург или приглашение на минское выступление "Ляписа Трубецкого" (на выбор). В ближайшее время победительнице будет вручен VIP-билет на концерт "Ляписов" и организованы проезд и проживание в выбранном ей городе.
Топ-10 финалистов: Денис Кузьменок (Гомельская обл., Речицкий р-н., д. Бронное)
Владимир Рудаков (Брисбен, Австралия)
Игорь Головачев (Могилев)
Виктория Горбатова (Днепропетровск, Украина)
Алексей Шилович (Минск)
Марика (Минск)
Андрей Косаревский (Минск)
Анна Емельянова (Минск)
Роман Степанович (Ровно, Украина)
Финалисты конкурса получат подарки с автографами от группы "Ляпис Трубецкой" и презенты от компании "Будзьма белорусами!", а также по два билета на любой из концертов тура "Веселые картинки". Ближайшие концерты:
5 марта — Москва, Россия. "Олимпийский". Фестиваль "Чартова дюжина"
6 марта — Санкт-Петербург, Россия. "Юбилейный". Фестиваль "Чартова дюжина"
7 марта — Ярославль, Россия. "Авангард"
8 марта — Тверь, Россия. "От заката до рассвета"
11 марта — Москва, Россия. "A2"
13 марта — Гомель, Беларусь. Легкоатлетический манеж "Динамо"
18 марта — Санкт-Петербург, Россия. "ГлавCLUB"
20 марта — Могилев, Беларусь. "Лига"
30 марта — Варшава, Польша. "Stodola"
1 апреля — Минск, Беларусь. "Реактор"
2 апреля — Минск, Беларусь. "Реактор"
Лучшие работы или их фрагменты будут использованы в видеоинсталляции во время тура "Ляписов".
Далей »
Пераможцай конкурсу “Будзь свабодным!”, арганізаванага гуртом “Ляпис Трубецкой” і кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, стала Алена Ясінская з Мінска.
На паштовую скрыню конкурсу прыйшло некалькі сотняў лістоў з Беларусі, Украіны, Расіі і нават далёкай Аўстраліі. Арганізатары конкурсу шчыра віншуюць з перамогай фіналістаў і дзякуюць усім удзельнікам. Далей »
Магілёўская каманда з кружэлкай “Ne isnuje” пасьпяхова пераадолела праблему другога альбому. Пасьля звышудалага старту была асьцярога, што хлопцы не выцягнуць наступную працу на такім жа высокім узроўні, што даволі распаўсюджана сярод нашых выканаўцаў. Аднак абышлося: Akute выйшлі ў адкрыты космас, запісаўшы вельмі сьпелы і цікавы альбом, якому проста наканавана ўвайсьці ў шэраг самых яркіх музычных працаў 2012 году. Далей »
Другі Малочны форум адбыўся ў Мінску 17 траўня 2012 г. Прафесіяналы малочнай галіны, маркетолагі, журналісты абмяркоўвалі спосабы паляпшэння іміджу айчыннай прадукцыі і павышэння вартасці нашага экспарту. Далей »