Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
18.11.2013 | У краіне

Ігнацы Карповіч: пісьменнік і падарожнік з беларускімі каранямі

Tweet

Знакаміты польскі пісьменнік з Падляшша Ігнацы Карповіч сустрэўся з жыхарамі Гародні. На працягу дня гарадзенцам былі прапанаваныя дзве сустрэчы: першая была закрытая, куды журналістаў не пусцілі, і адбылася ў гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, а другая — на пляцоўцы польскага консульства. Сюды пускалі ўсіх, і на яе прыйшлі людзі розных пакаленняў.

Консул Рэспублікі Польшча Веслаў Раманоўскі, які вёў размову, прадставіў пісьменніка як ўладальніка ўзнагароды “Paszport Polityki 2010”. А сам пісьменнік на сустрэчы згадаў свае беларускія карані, бо нарадзіўся ён у вёсцы Случанка, а пазней з бацькамі пераехаў у Беласток.

Ігнацы Карповіч пагадзіўся на невялічкую размову для “Будзьма беларусамі!”.

— Ці была розніца паміж сустрэчамі ў Гародні і Беластоку?

— Зразумела, была пэўная розніца, але гэта, можна сказаць, тэхнічны бок. У Польшчы на сустрэчы людзі больш распытваюць — гэта такая ступень публічнай смеласці. Але і ў вас студэнты задавалі шмат пытанняў. А так амаль ніякай розніцы не адчувалася. Для мяне Гародня — гэта нібыта Беласток, горад, дзе я правёў шмат часу.

— Пра што, на вашу думку, вашыя кнігі?

— У першую чаргу яны пра людзей — пра эмоцыі, пра спробу пошуку свайго месца ў жыцці і ў грамадстве. Спроба стварэння такога сусвету, у якім будзе магчыма жыць.

— На сустрэчы вы шмат казалі пра падарожжы. Дзе вам ўдалося пабываць?

— Быў у маім жыцці час, калі я шмат падарожнічаў. Пабываў і ў Паўднёвай Амерыцы, і, напрыклад, у Эфіопіі. Падчас вучобы я займаўся гісторыяй гэтай краіны. Але цяпер гэты час прайшоў. Такія падарожжы ў нетурыстычныя месцы, дзе няма ніякай інфраструктуры, вельмі стамлялі. Таму цяпер мае падарожжы — не далей, чым тры гадзіны палёту самалётам з Варшавы. Напрыклад, я са сваёй вёскі хутчэй апынуся ў Будапешце, чым у Шчэціне. Самалёт вельмі скарачае адлегласці. І я неяк не адчуваю сябе ў іншым месцы, для мяне Еўропа не ўпісваецца ў панятак “падарожжа”. Бо падарожжа — гэта Амерыка, Афрыка, Філіпіны, Азія, а Еўропа — яна для падарожніка нейкая зручная. Нібы з горада ў горад пераехаць.

— Чым для вас ёсць беларуская мова?

— Я яе разумею, хоць шмат гадоў таму згубіў з ёй кантакт. Не ўсе, канечне, словы, бо некаторых словаў пры дзіцяці не ўжывалі. Але я саромеюся на ёй размаўляць. Не люблю рабіць пры размове памылкі. Але мне вельмі прыемна бачыць у нас бабулек ці дзядулек, якія размаўляюць па-беларуску. Калі мае бацькі пачалі старэць, беларуская, іх першая мова, да іх вярнулася. Яна перабівае мову польскую. Напрыклад, польскае слова згубілася, а беларускае засталося на месцы. І гэта вельмі прыгожа — такі прыклад дзвюхмоўя.

— Кім вы больш сябе адчуваеце: палякам ці беларусам?

—Я сябе ідэнтыфікую з мовай, з той мовай, у якой я працую, — і гэта польская мова, адзіная спроба ідэнтыфікацыі.

Сустрэча была арганізаваная Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча сумесна з выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка”.

img_5520
img_5521
img_5524
img_5528
img_5529
img_5535
img_5539

Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі

Тэгі: Горадня

Апошняе ў рубрыцы:

E42CB0EA-6D1B-416D-9854-74805DD74132_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_s
Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай...

8716F0C6-0011-4F6A-ACE2-5287DBDBCC7D_w1023_r1_s
Грамадства Музыка

Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў

«Сур’ёзнай праблемай, пра якую ўжо кажа ўся прафэсійная супольнасьць, стала выдача гастрольных пасведчаньняў, у тым ліку замежным артыстам»,—​ заявіў...

19-33_kopiya_3-6jhd6
Літаратура

Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі». Карэспандэнт...

milikolag
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы

Навіна пра тое, што зараз медыкі будуць абавязаныя дакладаць праваахоўным органам пра любы выпадак “палавога жыцця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў”,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году
    Грамадства Музыка
    Міністар культуры Беларусі выступіў супраць забароны канцэртаў
    Літаратура
    Найлепш купляюць кнігі Алексіевіч: якую літаратуру купляюць у букіністычных крамах
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    Афіша
    Дні роднай мовы для дзетак у Мінску – 21 і 22 лютага
    Разам да справы!
    Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура
    Афіша
    Куды пайсці на Дзень роднай мовы ў Гомелі
    Гісторыя
    Пад чужынскім прыгнётам
    Разам да справы! У краіне
    Стрыт-фуд у завулку ката Францыска. Як актывісты змяняюць Маладзечна
    Музыка
    Віцэ-прэм’ер Петрышэнка даручыў стварыць беларускія шоу «Голас» і «Х-фактар»
    Музыка
    “Петля пристрастия” апублікавала новы альбом
    Літаратура
    Фестываль “Вершы на асфальце” у кавярні “Грай” (фотарэпартаж)
    Літаратура
    Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    Кіно
    «На смаргонскім фронце без змен»: рэжысёр Аляксей Туровіч здымае фільм пра Першую сусветную
    Мастацтва
    «Вежа ўзнёслага славянства»? Мастацкі музей прэзентаваў свой гімн і выпусціў прыгожыя цукеркі

Афіша

  • 19.02Открытие выставки «Один день с Ларисой Помпеевной…»
  • 19.02Спецпоказ фильма-концерта «Сияние обрушится вниз»
  • 19.02Квартирник: Кино
  • 20.02“Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку
  • 20.02УНОВИС. Фильм Евгения Сетько (2018)
  • 20.02Польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у Мінску
  • 20.02«Думкі і спевы»: Валянцін Акудовіч і Міхал Бараноўскі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы
    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Адкрыццё Стральцоўскага фэсту “Вершы на асфальце” (фотарэпартаж)
    • Верш тыдня: Яўгенія Янішчыц “Не воблака, а проста аблачынка…”
    • Брэст: не толькі крэпасць, але і мадэрнісцкая архітэктура

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM