Прэзентацыя беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” у Гародні

28.02.2013 18:00 - 20:00 галерэя "Крыга" Бясплатнае

афиша233

“Паўстанцы” — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Прэзентацыя гульні адбудзецца:

28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі “Крыга”;

2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні “ЛогвінаЎ”.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

23.07.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Таямніцы Грунвальда» ў Гродне

25.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ