Маладыя літаратары з Харкава выступяць у Менску
28 лістапада (субота) а 18:00 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А, (ст. м. «Плошча Перамогі», у двары дома «Подзвіг народа»)у рамках фестываля «Кніга як арт-аб’ект» пры падтрымцы ўкраінскага выдавецтва «Смолоскип» адбудзецца творчая акцыя літаб’яднання «Бочка» (Харкаў, Украіна).
Выступаюць: Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка, Алег Коцараў, Сашко Ушкалаў. Праводзіць вечарыну Югася Каляда (Гомель).
Уваход вольны.
Дзякуючы шэрагу літаратурных акцый і фестываляў украінская публіка ўжо знаёмая з беларускімі аўтарамі-«двухтысячнікамі». Час і ўкраінскім паэтам разведаць літаратурную абстаноўку ў Мінску, пацешыць беларускага чытача-слухача сучаснай украінскай паэзіяй «ужывую».
«Бочкавая» лірыка
Украінская аўдыторыя шчыра палюбіла харкаўскіх «бачкароў» (удзельнікаў мультымастацкага праекта «Бочка»). З мэтай навядзення культурных мастоў «Бочка» вырушае ў сталіцу Беларусі. У гэтым ім дапамагае выдавецтва «Смолоскип» («Паходня»), якое было створана ў эміграцыі і пасля распаду СССР перанесла сваю дзейнасць ва Ўкраіну. У ЗША «Смолоскип» выдаваў дысідэнцкую і праваабарончую літаратуру, творчы пісменнікаў, рэпрэсаваных сталінскім рэжымам ва Ўкраіне. Сёння, апроч іншага, «Смолоскип» друкуе дэбютныя кнігі наймаладзейшых аўтараў, ставячы перад сабой мэту ствараць і пашыраць асяроддзе ўкраінскай творчай моладзі. У Менску будзе прадстаўленая паэзія (і часткова проза) шасці прагрэсіўных харкавян, якія дадуць беларусам магчымасць адчуць сапраўдны смак украінскіх рыфмаў ды верлібраў.
Насця Велес, Ігар Зарудка, Кацярына Карунык, Алена Рыбка (укр.: Настя Велес, Ігор Зарудко, Катерина Каруник, Олена Рибка) – маладыя паэты, заснавальнікі мультымастацкага аб’яднання «Бочка», арганізатары шматлікіх літаратурна-музычных імрэз у Харкаве, Данецку, Мікалаеве, Палтаве, укладальнікі зборніка «маладой» харкаўская паэзіі «Дэгустацыя».
Насця Велес
Ігар Зарудка
Кацярына Карунык
Алена Рыбка
Алег Коцараў (укр.: Олег Коцарев)– паэт, празаік, рыторык-пейзажыст пост-авангарду. Аўтар вершаваных зборрнікаў «Кароткае і доўгае» (2003), «Кругласуткава» (у суаўтарствез Б-О. Гараьчуком і П. Карабчуком), «Мой першы нож» (2008), кнігі прозы «Неймаверная Гісторыя Праўлення Хларафітума Першага» (2009). Удзельнік, шматлікіх культурных ініцыятыў і фестываляў, у тым ліку беларуска-літоўска-польска-ўкраінскага праекта «Вялікае княства Паэзіі». Асобныя тэксты перакладаліся на беларускую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую мовы.
Алег Коцараў
Сашко Ушкалаў (укр.: Сашко Ушкалов) – пісьменнік пакалення-2000. Нарадзіўся ў Харкаве ў 1983 годзе. Паэт, драматург, празаік, авантурны раварыст-дальнабойнік. Аўтар зборніка вершаў “Перыпатэтыка-блюз” (2002), зборніка абсурдысцкіх п’ес «ESC» (2006), раману «БЖД» (2007). Укладальнік анталогій паэзіі «Сёмае вока» (2003), «Харкаў forever» (2004), «10 ЕЎРАпейцаў» (2004). Перакладчык сучаснай нямецкамоўнай паэзіі і прозы.
Сашко Ушкалаў
Цягнік «Харкаў-Менск» едзе праз Гомель
Адказную місію ўкаціць «Бочку» ў беларускі культурны кантэкст узяла на сябе гомельская пісьменніца Югася Каляда, якая правядзе вечарыну. Прагучаць узаемапераклады украінскай і беларускай актуальнай паэзіі.
Югася Каляда піша прозу і паэзію. Друкавалася ў газетах «Наша Ніва», «ЛіМ», часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», «Маладосьць», зборніку пераможцаў ПЭН-цэнтраўскага конкурсу маладых літаратараў імя Ф. Пэтраркі «Формула кахання» (2004). Аўтарка кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія» (2005), якую філосаф Ігар Бабкоў назваў «самым скандальным і контраверсійным літаратурным дэбютам дзесяцігоддзя».
Югася Каляда
Кантакты: Югася Каляда +375447950188; Ігар Задудка (“Бочка”)+380683451846 [email protected], Аляксандра Дынько [email protected] (КнігарняЎгалерэі)+375298722635, +375447545891.