Быць беларусам – што гэта значыць? Погляд збоку

21.07.2011

Супольны праект сайтаў Budzma.org і TUT.BY “Быць беларусам — што гэта значыць?” распачынае трэці сезон. Цягам першых двух сезонаў беларускія знакамітасці з розных сфераў расказвалі нам пра ўнікальнасць беларускай нацыі. Цяпер адказаць на пытанні пра тое, хто ж такія беларусы і чым яны адметныя сярод іншых, мы запрасілі “легіянераў” – замежнікаў, так ці інакш звязаных з нашай краінай і яе культурай.

Каб быць максімальна аб’ектыўнымі, мы задалі кожнаму з іх тыя ж пытанні, што задавалі беларусам:

– Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова “беларус/беларуска”?
– Якія ўнікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус?
– Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?

Якімі будуць меркаванні нашых суседзяў, далёкіх і блізкіх, пра нас? Хто аспрэчыць тэзісы Юрыя Зісера ды Люсі Лушчык? А ці такія, якімі лічым сябе? Адказы на гэтыя пытанні й не толькі – у новым сезоне праекту «Быць беларусам – што гэта значыць?»

А што значыць «быць беларусам?» для вас і вашых замежных знаёмых?

Чакаем адказаў ды цікавых гісторый ад вас і вашых знаёмых замежнікаў на razam@budma.org. Самыя яркія меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.


Андрэй Ажароўскі


Дарота Кубашэўска