Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча.
Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска.
«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці.
Паэты адрозныя своёй непаўторнай манерай чытання, з уласнымі тэмамі і падыходамі да іх раскрыцця. Паколькі аднастайнасць — нярэдка прыкмета застою, мы і не чакаем, што праект можна будзе падпарадкаваць пэўнаму фармату, мы не можам загадваць аўтарам, што чытаць альбо што не чытаць.
На дадзены момант у праекце ўзялі ўдзел:
-
- Андрэй Адамовіч
- Кірыла Анохін
- Ася Волкава
- Вольга Гапеева
- Вера Жыбуль (Джэці)
- Віктар Жыбуль
- Кацярына Зыкава
- Анатоль Івашчанка
- Югася Каляда
- Ігар Кулікоў
- Валярына Кустава
- Глеб Лабадзенка
- Уладзімір Лянкевіч
- Наста Манцэвіч
- Марыя Мартысевіч
- Таццяна Нядбай
- Віталь Рыжкоў
- Антон Рудак
- Павал Свярдлоў
- Таццяна Сівец
- Дзмітры Строцаў
- Усевалад Сцебурака
- Андрусь Такінданг
- Віка Трэнас
- Андрэй Хадановіч
- Цімур Хоміч
Плэйліст на youtube:
—
Імёны паэтаў, якіх вы жадалі б пабачыць у «Чорна-белых вершах», дасылайце на адрас razam@budzma.org з пазнакай «вершы».