У суботу, 12 кастрычніка, мінскі клуб “Цэнтр” прымаў у сваіх сценах расійскі рэп-гурт Krec, прынамсі, менавіта так паведамляла афіша.
Уласна, ад гурта засталіся на гэты момант толькі калісьці някепска вядомая назва ды адзін з удзельнікаў – Фьюз. Напарнік па куплетах, Асаі, гурт пакінуў даўно ды паспяхова гастралюе з уласным жывым бэндам, выконваючы і тое-сёе з першых гітоў і ствараючы новыя цікавыя праграмы. А зусім нядаўна сышоў з гурта Krec і бяззменны з моманту заснавання бітмэйкер – Марат. Фьюз жа, як вельмі тэхнічны рэп-выканаўца апошнія гады шукаў новай дасканальнасці для сваёй манеры чытання, а зусім нядаўна знянацку заспяваў, таму ў Мінск прыехаў з гітарыстам.
Канцэрт сабраў каля двух сотняў гледачоў і прайшоў у атмасферы пэўнай няёмкасці: праграму адкрывалі зусім новыя спеўныя лірычныя кампазіцыі, што яшчэ не маглі падпявацца прыхільнікамі, і ажывілася, калі настала частка хітоў, ужо “правераных часам”. Варта адзначыць момант, калі ў свой час пікавы хіт гурта (першы куплет, які належыць Асаі) – “Нежность” – выконваўся публікай хорам.
Рыгор Скабічэўскі. Фота – Аляксандр Ждановіч