Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы!
Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, з якім неразрыўна звязаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў.
Знайсці гэтае месца самому часам не так і проста, бо нават сучасныя навігатары часцяком даюць збой пры ягоным пошуку. Між тым, кожны, хто знайшоў ды пабачыў на ўласныя вочы векавую прыгажосць касцёла Святой Тройцы і прайшоўся між анёлаў ды літоўскіх крыжоў касцельнага саду, ужо мае патэнцыял стаць новым Iгнатам Дамейкам. А хто не пабачыў, гайда з намі, магчыма, новы нацыянальны герой якраз сярод нас!
фота – Валер Вядрэнка
Чытайце таксама:
Край. BY: Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі – Солы
Край. BY: Дзе жыве Брат чорнай Панны Нясвіжа?
Край. BY. Месца, дзе пішуцца “нобелеўскія” творы
Партнёр праекту – партал kraj.by
Інфармацыйныя партнёры праекту: