Калі вы едзеце ў Вільню праз Каменны Лог, вас чакае пастка чэргаў. Раім не губляць на іх час, а ехаць праз іншы пераход – Катлоўку, а па дарозе, пад Ашмянамі, калі звернеце на Астравец, вас чакае ўнікальнае беларускае мястэчка, бо толькі там вы даведаецеся, што агульнага паміж адзіным у краіне рассоўным мостам, рэзідэнцыяй Абрамовіча, двума героямі Французскай рэвалюцыі і братам Чорнай Панны Нясвіжа. Заінтрыгаваныя?
І гэта яшчэ не ўсё. Хочаце паглядзець архітэктурную забудову XVIII ст., і каб мясцовыя жыхары распавялі пра вядомага авантурыста Вялікага Княства Літоўскага Рыгора Осціка?
Глядзіце чарговы фільм відэа праекта Край. BY “Варняны”.
Чытайце таксама:
Партнёр праекту – партал kraj.by
Інфармацыйныя партнёры праекту: