Калі выпраўляецеся з Мінска ў шлях у кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63 – праз дзясятак кіламетраў, у самым цэнтры Беларускай Віленшчыны, вам патрапіцца ўнікальнае месца… Беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырастаюць касцёлы, а сінагога пераўтвараецца ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася буйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі…
Але Солы – не толькі месца Касцюшкі. Гэта і казачнае хараство касцёла Маці Божай Ружанцовай, і роспісы Пётры Сергіевіча, і безліч іншых цікавостак і таямніц.
Пра ўсё гэта ў фільме “Солы” – першым у новым праекце культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” –у рэжыме тач-скрын расказваюць Павал Харланчук і вірус беларушчыны, які завёўся ў камп’ютары ТА “Пан-студыя”.
Кожную сераду новыя таямніцы, факты і гісторыі ў праекце “Край. BY”
SOLY KRAYBY FIN from Budzma Razam on Vimeo.
Чытайце таксама:
Край. BY. Месца, дзе пішуцца “нобелеўскія” творы
Край. BY: Дзе жыве Брат чорнай Панны Нясвіжа?
Край. BY. Дзе нарадзіцца беларусу, каб стаць нацыянальным героем?
Партнёр праекту – партал kraj.by
Інфармацыйныя партнёры праекту: