Ва ўлюблёнае месца лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча можна ехаць па-рознаму. Для вечных вандроўнікаў-беларусаў ёсць два папулярныя варыянты: экстрэмальна з Вільні (наўпрост на ўсход, праз лясы, пушчы і памежны кантроль) і болей цывілізавана з Мінска (праз Варняны без мяжы і клопату).
Наш фільм дапаможа адказаць на пытанне, што ж натхніла ў Дубніках Генрыка Сянкевіча на напісанне бессмяротнай трылогіі, якая прынесла Нобеля яе аўтару. Але вы пабачыце не толькі ціхуткую сядзібу, векавыя дубы, будзе яшчэ шмат цікавага, бо гісторыя Дубнікаў, як і гісторыя любога беларускага мястэчка, багатая на яскравыя падзеі і слаўныя імёны. Тут адбылося і залічэнне прадстаўніка мяшчанства ў шляхту, і сталенне будучых ганаровых грамадзянаў Грэцыі, і шмат шмат шмат іншага. Былі і прыкрыя гісторыi, як судовыя хабарніцтвы пры царскай уладзе, але якая гісторыя без гэтага….
Запрашаем на віртуальны шпацыр уздоўж вякоў па дубніцкай брукаванцы, які чакае вас у чарговым фільме праекту Край. BY “Дубнікі”.
Чытайце таксама:
Край. BY: Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі – Солы
Край. BY: Дзе жыве Брат чорнай Панны Нясвіжа?
Край. BY. Дзе нарадзіцца беларусу, каб стаць нацыянальным героем?
Партнёр праекту – партал kraj.by
Інфармацыйныя партнёры праекту: