dzemidovich

У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юры Дземідовіч прадстаўляе галоўны беларускі інтэрнэт-хіт у новай інтэрпрэтацыі. Дзякуючы літаратару Сяргею Балахонаву “Волшебный кролик” загучаў на роднай мове, толькі вось “кролик” застаўся “кролікам” і аніяк не пажадаў пераўвасабляцца ў “трусіка”.

Пасля запісу беларускамоўнай версіі песні “Волшебный кролик” Юра Дземідовіч выглядаў задаволеным: “Вельмі мне спадабаўся беларускі варыянт. Мова такая мяккая, прыгожа кладзецца на мелодыю, на рытм. Усё прыгожа выходзіць”. Але ў фінале дзіцячага Еўрабачання ён вырашыў спяваць усё ж па-расійску. “Тут, у Мінску, паўсюль размаўляюць па-расійску. І я таксама. Беларуская мова гучыць толькі на ўроках у школе. Таму я баюся паблытаць беларускія словы”, – прызнаецца Юра.

У беларускай версіі песні ён усё ж вырашыў пакінуць расійскае слова “кролік” і не пажадаў спяваць замест яго “трусік”. Аніякія ўгаворы не дапамаглі. “Не ляжыць у мяне душа да гэтага слова”, – заўпарціўся малады спявак. Потым высветлілася, што слова “трусік” выклікала рогат у іншых дзяцей – яго калегаў па хору. Юра сумеўся і вырашыў пакінуць “кроліка”, каб пазбегнуць далейшых кпінаў. Кіраўнік хору Уладзімір Глушакоў толькі разводзіць рукамі: “Няхай Юра вырашае сам, не магу на яго ціснуць, бо ён і так цяпер знаходзіцца пад вялікім прэсам”.

Юра сапраўды блізка да сэрца прыняў той розгалас, што зрабіў яго “кролік” у сеціве: “Пра кожную рэч можна што заўгодна прыдумаць, калі задацца такой мэтай. Навошта перакручваць песню? Гэта робяць тыя, якія хочуць зрабіць шкоду”. Як апавёў Уладзімір Глушакоў, на яго просьбу была праведзеная экспертыза, каб давесці, што гэтая песня бяскрыўдная, і няма там аніякіх праклёнаў на лаціне: “Экспертызу праводзілі ў савеце па рэлігіі і нацыянальнасьцях прафесары універсітэтаў, якія прыйшлі да высновы, што гэта песня дзіцячая, напісаная не на лаціне і абсалютна бяскрыўдная”.

Юра разам з сваім кіраўніком тлумачаць сэнс песні проста: “Кролік – чароўны, бо грае на скрыпцы, сумуе па маме, піша вершы, чытае па-лацінску. Сёння гэта вельмі рэдкія з’явы”.

Мара Дземідовіча – пазнаёміцца з Рыбаком. Кіраўнік яму кажа, што дзеля гэтага трэба перамагчы як мінімум у беларускім адборы на Еўрабачанне. Юра на гэта зазначае: “Каб перамагчы, трэба імкненне. І я яго маю”.

Слухаць песню:

Юры Дземідовіч – Чароўны кролік (муз. і сл. – Ю. Дземідовіч, бел. тэкст – С. Балахонаў, Ю. Дземідовіч)

Тузін Гітоў, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Каляндар культуры

Міхал Анемпадыстаў

budzma.org | 16 сакавiка 2010

Міхал Анемпадыстаў 16 сакавіка 1964 году нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, стваральнік пасьпяховых культурных праектаў, мюзыкла “Народны альбом” і мноства папулярных песень. КУЛЬТурныя людзі: Міхал Анемпадыстаў. Далей »

Свой погляд

Саюз мастакоў — галерэя вупыроў

sprynchan | 16 сакавiка 2010

Саюз мастакоў -- галерэя вупыроў Вельмі даўно не была ў зале Дома літаратараў. Так страшна, як сёння, мне ў ёй не было ніколі. На балконе і на сценах вялізныя партрэты класікаў-вупыроў беларускай літаратуры. Змрочныя, цёмныя, перакрыўленыя... Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »