Сталі беларусамі: ці ёсць дарога назад? (гумар)
Праз некалькі гадоў, якія пройдуць вельмі хутка, усе мы станем беларусамі. У той шчаслівай будучыні каманда сайта budzma.org адкрые сайтstali.org, дзе мы будзем уздымаць такія тэмы, як “Быць беларусам: залежнасць або незалежнасць?”, а таксама гандляваць пракатнымі сталямі. Пакуль жа мы прапануем вам даведацца, які менавіта вы беларус або беларуска.



viečarnica
файны тэст! Дзякуй, спадарства!
«Веру ў ВКЛ ад мора да мора…»
+1000!
Budem Nami
Я б задаў яшчэ адно пытаньне – як вы ставіцеся да нэалягізмаў, якія ігнаруюць традыцыйныя правілы роднай мовы. Ёсць у сярэдзіне рэпліка аб размовах па-беларуску «То бок на занятках?» Часам гэта вопшче пішуць у адно слова «тобок». Але ж у нашай мове няма безнаціскнога О, адназначна. Слова «to» ў польскай мове абазначае «гэта», а рускае «то» ў нас будзе «тое». Застаецца адно беларускае «то» ў сэньсе чаргаваньня: то яма, то канава; то бок, то старана. Дык які «той бок» вы маеце на ўвазе? Модныя словаблуды часам прыжываюцца, але ненадоўга. Дык мо ня варта так актыўна руйнаваць стрыжань мовы?