Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

serebrianaja_svadba350

У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт “Серебряная свадьба” прадстаўляе сваю першую беларускамоўную песню “Новы мост” – прысвячэнне фільму Леа Каракса “Каханкі з Новага моста”. Над яе тэкстам працавалі адразу тры паэты – Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч і ўласна вакалістка СС Света Бень. “Мне было важна пры перакладзе захаваць у тэксце атмасферу наіўнасці, прастадушнасці, пяшчотнасці і жаноцкасці. Хацелася вельмі простага, блізкага да народнага тэксту, але не бязглуздага і не пахабнага. І ён атрымаўся”, — кажа Света Бень.

Музыканты з “Серебряной свадьбы” кажуць, што Францыя ў іх у душы. “У мяне дык Францыя наогул у крыві, – кажа вакалістка гурта Света Бень. – Маю сапраўды французскія карані, але гэтая любоў не мацнейшая за любоў да Беларусі”. Света прызнаецца: па-беларуску не спявала раней з адной прычыны: “Мне сняцца сны па-расійску і па-французску. Мяркую, што мне трэба з’ехаць у Францыю, тады настальгія возьме сваё, і мне будуць сніцца сны па-беларуску”, — усміхаецца яна.

Музыкі ўзялі ўдзел у праекце “Перазагрузка” з песняй “Новы мост”, прысвечанай фільму Леа Каракса “Каханкі з Новага моста”: “Гэта песня пра неймавернае каханне двух валацугаў на мосце. Таму мы вырашылі пакінуць арыгінальныя цытаты з фільму, а прыпеў запісаць па-беларуску. Ад таго яна стала яшчэ больш пяшчотнай і пранізлівай. Беларуская мова з французскай у спалучэнні больш сумяшчальная, яны ўтвараюць больш гарманічны, больш мілагучны саюз. З расійскай французская ў меншай ступені спалучаецца. Гэта самы ўдалы запіс, зроблены за ўсю гісторыю нашага існавання”, — кажа Света.

Света прызнаецца, што лічыць сябе найперш паэткай, а не спявачкай, таму яна такая прыдзірлівая да тэкстаў. “Мне было важна пры перакладзе захаваць у тэксце атмасферу наіўнасці, прастадушнасці, пяшчотнасці і жаноцкасці. Таму было вельмі складана знайсці агульную мову з паэтам-мужчынам, ад якога хацелася вельмі простага, блізкага да народнага тэксту, але не бязглуздага і не пахабнага. Гэта вельмі тонкая мяжа, як на мяне, з беларускіх паэтаў упраўляецца з гэтым толькі Алесь Разанаў”.

У беларускага “Новага маста” ажно тры аўтары. Сяргею Балахонаву належыць першае двухрадкоўе. “Яно гучыць выдатна! Простае, уцямнае, запамінальнае. Увесь астатні тэкст не трапляў у той настрой, ён быў іншы”, – каментуе Света. Другая частка беларускага тэксту належыць Вікторыі Дашкевіч – паэтцы, якая працуе ў віцебскім тэатры “Лялька”. “Але ўсё роўна выйшаў затык з двума апошнімі радкамі, – кажа Бенька. – Іх я даскладала сама падчас запісу”.

Па выніку “Новы мост” стаў улюбёнай песняй музыкаў гурта “Серебряная свадьба”. І яны зусім не супраць працягнуць гэты беларускамоўны эксперымент.

“Серебряная свадьба” – Новы мост (музыка гурта, словы – Святлана Залеская-Бень, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч, Святлана Залеская-Бень).

Тузін Гітоў, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Фестываль беларускай актуальнай музыкі “Можна!” (фотарэпартаж)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 7 верасня 2010
Фестываль беларускай актуальнай музыкі Можна! (фотарэпартаж)
У межах "Аксамітнага сезона"  3 верасня ў Крутагор'і прайшоў канцэрт беларускай актуальнай музыкі "Можна!" Далей »

Свой погляд

darriuss: Марьина Горка

darriuss.livejournal.com | 10 верасня 2010
darriuss: Марьина Горка
Марьина Горка - районный центр в 22,5 тысячи душ в 60 километрах к юго-востоку от Минска. Район при этом (и железнодорожная станция в райцентре) неведомо почему названы в честь одной из местных деревень Пуховичским и Пуховичами соответственно. Далей »