Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

natallia-pushkarova

– У пасведчанні аб нараджэнні ў мяне, як у кожнага, хто нарадзіўся перад 90-мі, запісаны нацыянальнасці бацькоў. Абодва рускія, хаця бацька з Украіны, а карані маці ўвогуле вызначыць цяжка. І я, як наіўная дзяўчынка, доўгі час была ўпэўненая ў тым, што і мая нацыянальнасць — руская. У дзевятым класе я пераехала ва Украіну, у Кіеў, дзе калісьці нарадзілася. Я старанны вучыла ўкраінскую мову, гісторыю, аднак, не магла забыцца на "беларускае мінулае" і пры кожнай магчымасці распавядала пра Беларусь. Пры пераездзе ва Украіну не было магчымасці ўзяць з сабой кнігі, музычныя запісы. І аднойчы я папрасіла сяброўку, каб тая ў лісце напісала мне што-небудзь беларускае. Я памятаю, як чытала "Паміж пяскоў егіпецкай зямлі…" — санет Макісма Багдановіча, напісаны яе вучнёўскім няроўным почыркам, і плакала. Праз тры месяцы я ўжо была ў Беларусі. У той дзень я ўсвядоміла, што я беларуска, нягледзячы нават на маё ўкраінскае паходжанне.

Цяпер я разумею, што папяровая праўда часта фальшывая, трэба верыць толькі сваім адчуванням і сваім перакананням. Быць беларусам — больш, чым мець запіс у нейкім дакуменце, больш, чым мець бацькоў-беларусаў па паходжанні. Гэта унутраны стан чалавека, які ўсведамляе сябе часткай народа, ведае і шануе традыцыі сваёй краіны, нясе на сабе вялікую адказнасць за свае ўчынкі, за свае словы. Права быць беларусам трэба заслужыць. Таму пакуль я толькі імкнуся быць беларускай.

Не магу сказаць, што мая сям’я моцна паўплывала на маё захапленне беларускай мовай ці літаратурай. Я вельмі ўдзячная маці, якая не супрацьстаяла майму выбару, толькі падтрымлівала яго. Сама яна беларускую мову разумее, але не размаўляе. Бацька мой жыве ва Украіне. Яго меркавання адносна маёй беларускасці я не ведаю.

Наталля Пушкарова, Кіеў, бард

Аб праекце “Як я стаў беларусам”

budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »