Працяг супольнага праекту Budzma.org і TUT.BY “Быць беларусам — што гэта значыць?”, які ладзіўся ў маі 2010 году.
– Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
– Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус?
– Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў новым сэзоне адказваюць спартсмены, міліцыянеры, артысты, бізнесмэны, лекары, краязнаўцы… – людзі самых розных прафесій, паспяховыя ў сваіх занятках.
А што асабіста для вас значыць — быць беларусам?
Чакаем вашых адказаў на razam@budma.org. Найбольш цікавыя меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.