Распачаўся фестываль беларускамоўнай рэкламы Ad.nak!

tarantino_oe-0662-300x200

Конкурсны этап Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! пачаўся ў Мінску 13 траўня. Галоўная мэта падрыхтоўчага перыяду – сабраць усе працы беларускіх рэкламiстаў, зробленыя на беларускай мове за апошнія тры гады. Ідэя фестывалю належыць агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая стварае і падтрымлівае мерапрыемствы, скіраваныя на развіццё беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Арганізацыйным партнёрам фестывалю выступіў спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс Marketing.by. Тэкст цалкам.