Культурныя вынікі – 2009: пяць беларускіх кніг

balaxonau
Прызнаюся, што на тых паліцах, якія ёсць у мяне дома даўно няма вольнага месца для новых кніг. Таму кнігі я набываю амаль толькі тыя, што ад пачатку мяне цікавяць або змаглі мяне заінтрыгаваць розгаласам у медыях. Праўда, розгалас розгаласу розніца. Наўмысна сфабрыкаваная і штучна ўзнятая хваля захаплення пэўнай кнігай адчуваецца за тры вялікалітоўскія вярсты. Ясна, што без піяру сёння нікуды. Але выяданне вачэй спажыўца літаратурнага прадукту рэкламнымі захадамі без розуму ды фантазіі моцна бянтэжыць і выклікае адпрэчанне. Аднак на сённяшні дзень нормай літаратурнага піяру па-беларуску сталіся хітражопасць і тапорнасць. Увесь тэкст.