«Быць беларусам» – версія Віктара Марціновіча

budzma.org_debiut_by_Tarantino.by-Premia_Debyut-7876-500x500

Адзін мудры чалавек, назіраючы за нядаўняй дыскусіяй вакол розных пакаленьняў, розгалас якой зачапіў і «Свабоду», сказаў, што спрачаюцца аўтары ды шматлікія камэнтатары тэкстаў не пра пакаленьні. Спрачаюцца яны пра тое, што ёсьць быць беларусам. І на пытаньне гэтае адны адказваць баяцца, а іншыя баяцца яго нават задаваць. Я правёў шмат дзён ў задуменьні, спрабуючы зразумець, як адказаць на яго і ці варта пытацца. Далей »

Усевалад Сцебурака: «Мы – пакаленне last»

000un

Тыя, каму зараз 30-ць (+ - 5 год) - гэта прадстаўнікі апошняга пакаленьня беларусаў. Ва ўсім сьвеце вядзе рэй пакаленьне NEXT - але гэта не пра нас. Мы пакаленьне LAST. Не памыляюся. За намі ідзе ўжо не пакаленьне беларусаў, але пакаленьне грамадзянаў РБ. Ёсьць сярод іх, безумоўна, адзінкі, якія празь сям'ю ці нейкія выключныя зьявы атрымалі невылечны вірус беларускасьці. Але большасьць з маладзейшых - гэта жыхары РБ, але не беларусы. Далей »

Наліўкі ды настойкі. Частка 1-я

Наліўкі ды настойкі. Частка 1-я

Гэтым нарысам хочацца адкрыць міні-серыю, прысвечаную даўнім традыцыйным тутэйшым наліўкам ды настойкам. Паводле рускай Вікіпедыі, наліўка — гэта салодкі фруктова-ягадны спіртовы напой. Мацунак — 18-20%, аб'ёмнае ўтрыманне цукру — 28-40% (украінская Вікіпедыя дае крыху іншы дыяпазон значэнняў: ад 15,0% да 35,0% спірту). Настойкі ж утрымліваюць да 30% цукру пры мацунку да 45% спірту (ад 20% да 60% паводле ўкраінскай версіі). Далей »

На згоду каб быў крупнік!

b7259954c0bb770f6647e88c13a87d90

Ну то як бы мусіў называцца традыцыйны беларускі алкагольны напой з мёду і зёлак, га? Хіба збіцень? Прабачце, але настойваю: “алкагольны збіцень” – гэта тыповы постмадэрнізм. Вынік часткова масавай гістарычнай неадукаванасці, а часткова – жадання вытворцаў знайсці эканамічную нішу пасля забароны “чарніла”. А сапраўдную назву доўга шукаць не трэба: гэта крупнік! Далей »

23 лютага – Дзень Судака

fb90f60518b68753a1fb4dd5053dc491_w300_h198

“Наша Страва”, а дакладней, Сяргей Харэўскі, ўжо пісалі пра судака – адну з найбольш смачных рачных рыб у многіх славянскіх кухнях, у тым ліку ў беларускай. Аднак пра ўласна беларускага судака як пра культурную з’яву, да нядаўняга часу мала што канкрэтнага можна было сказаць. Што ж, магчыма, цяпер становішча пакрысе зменіцца: ужо трэці год запар у Вілейцы адзначаюць Дзень Судака – сёлета прымеркаваны да 23 лютага. Далей »

Нечаканы рэнесанс збітню?

fb90f60518b68753a1fb4dd5053dc491_w300_h198

Прыгадваю пачатак 1980-х, калі брэжнеўскі застойны дабрабыт яшчэ здаваўся непахісным і ўжо нарос на ім тонкі пласт мінскай гарадской інтэлігенцыі з протанацыяналістычнымі амбіцыямі. Мінскае “Дынама”, Траецкае прадмесце са стылёва аформленай аптэкай (дагэтуль, дарэчы, маёй улюбёнай), “Бульбяная” і “Паляўнічы” — тагачасныя выразнікі Нацыянальнага Духу (можна было б і з малых літар, але перадаць тагачаснае ўспрыняцце ў сучасных каардынатах лепш праз вялікія). Далей »

Беларусы-першапраходцы: «Беларусь» – а дзе гэта?

tarantino_thailand-5790

За мяжой часта пытаюць: адкуль вы? З ледзь прыкметнай замінкай адказваеш, што з Беларусі. Адказваеш з гонарам, упэўнена, але ведаеш загадзя, што імя радзімы адгукнецца здзіўленым поглядам таго, хто пытаецца "а дзе гэта?”, яго нязграбнай спробай паўтарыць пачутае Далей »

Беларускія прадукты харчавання: стыхійны брэнд?

fb90f60518b68753a1fb4dd5053dc491_w300_h198

2 лютага 2012 адбыўся ўжо другі форум «Павелічэнне экспарту беларускіх прадуктаў харчавання і ўваходжанне ў гандлёвыя сеткі Расійскай Федэрацыі» (папярэдні адбыўся ў канцы верасня 2011). Арганізатарам выступіў прыватны Цэнтр стратэгічных даследаванняў “Маркетынгавыя сістэмы”, вядомы сваімі распрацоўкамі па паляпшэнні іміджу Рэспублікі Беларусь і яго камерцыялізацыі. Адным з прамоўцаў на форуме давялося быць і аўтару гэтай рубрыкі з аглядам брэндавай палітыкі беларускіх “харчавікоў” у параўнанні з сусветным досведам. Далей »

Беларускія імёны – беларуская графіка (у кірылічных мовах). Калі не мы, то хто?

tnt

Ідэя выкарыстання ў расійскім тэксце беларускіх імёнаў у іх арыгінальнай форме ад самага пачатку падавалася інтуітыўна слушнай. У выніку менавіта такія формы былі выкарыстаныя ў расійскамоўнай версіі “Даклада пра стан незалежнай культуры і НДА ў Беларусі”. Далей »

Старонка 1 з 1712345...Апошняя »