Наколькі прадажная беларускамоўная літаратура?

Толькі вярнуўся з вечарыны на якой Сяргей Астраўцоў прэзентаваў сваю новую кнігу “Каты Ёзафа Ратцынгера”. Вечарына мне спадабалася, але гаворка пойдзе не пра саму вечарыну. На сустрэчы якая ладзілася ў Горадні, сярод іншых тэмаў, была ўзнята тэма стану сучаснай беларускай літаратуры.

Спачатку сам аўтар загаварыў пра складанасці з рэалізацыяй беларускамоўнай літаратуры, калі нават наклад у некалькі сотняў асобнікаў доўгі час стаіць на паліцах кнігарняў. Сярод прычынаў прысутнымі называліся і загнанне беларускіх аўтараў у рэзервацыю, і тое што па-беларуску не гавораць і не чытаюць, і тое, што пісменніцтва разглядаецца ў нас як хоббі, на якое застаецца час толькі пасля асноўнай працы, і нават пра “адсутнасць пазітыва” у творах беларускамоўных аўтараў. А яшчэ адсутнасць шырокага выбару твораў, вузкая тэматыка твораў, адсутнасць жадання ў некаторых аўтараў пісаць…, вось толькі некаторыя асноўныя прычыны па якіх не чытаюць новых беларускіх аўтараў. Мноога прычын. Тэкст цалкам.