Сяргей Міхалок: «Я ганаруся тым, што жыву ў прасторы абвешчаных чатырох працэнтаў»

michalok2008_250

Сымпатыі музыкантаў гурта «Ляпіс Трубяцкой» падзяліліся між Саньнікавым і Някляевым. Лідэр гурта Сяргей Міхалок прызнаўся ТГ, што галасаваў за Ўладзімера Някляева, а абвешчаныя афіцыйныя вынікі галасаваньня ўспрымае з іроніяй. Кажа, што даўно ведаў, што ён ды кола яго знаёмых — аўтсайдэры. «Я жыву ў прасторы гэтых чатырох працэнтаў. Ім трэба, каб мы адчулі сябе меншасьцю, а нам варта гэтым ганарыцца. Бо мы не сыстэмнікі, мы — відушчыя, мы жывем поўным жыцьцём і рэалізоўваемся ў творчым і асабістым пляне».