Для нашых “Кірмашоў праектаў” мы выбралі фармат бліц-дакладаў, ці “маланкавай размовы” (ад англ. lightning talk).
Як гэта выглядае?
– Выступоўца мае 5-7 хвілін на расповед (не больш);
– Прэзентацыя мусіць мець мінімум 3 слайды*, якія загадзя трэба падрыхтаваць; (максімальная колькасць – роўна столькі, колькі Вы паспееце прадставіць за адведзеныя 300-420 секунд).
*Для прэзентацый, зробленых у prezi.com – абмежаванні толькі па працягласці выступу.
Што трэба ўключыць у прэзентацыю?
Каб аўдыторыя мела шанец зразумець Вас, Вашую ідэю і мэту Вашага выступу, мы рэкамендуем наступны план:
– Назва прэзентацыі;
– Сутнасць прэзентацыі (што менавіта Вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
– Мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
– Фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
– Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
– Якія рэсурсы Вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).
Аўдыторыя, перад якой Вы робіце прэзентацыю, мае магчымасць ацаніць актуальнасці ідэі, яе важнасці для мэтавых аўдыторый і магчымасць рэалізацыі, а таксама даць свае каментары і парады – як пісьмова, так і ў адкрытай дыскусіі.
Памятайце, што цікава і якасна прадстаўлены праект можа даць Вам зялёнае святло да многіх важных знаёмстваў. Спадзяемся, нашыя парады па падрыхтоўцы прэзентацыі ніжэй будуць Вам карысныя.
Праекты ў фармаце прэзентацый PowerPoint, Prezi і аналагічных, а таксама запоўненую заяўку ўдзельніка (асобны файл, які можна спампаваць па спасылцы) дасылайце да даты, пазначанай ў абвестках “Кірмаша праектаў” у Вашым горадзе, на email:
– Брэст: kirmash.brest@gmail.com
– Віцебск: kirmash.vitsebsk@gmail.com
– Гомель: kirmash.homel@gmail.com
– Гродна: kirmash.hrodna@gmail.com
– Магілёў: kirmash.praektau@gmail.com
– Агульная скрыня кампаніі: razam@budzma.org
Па пытаннях падрыхтоўкі прэзентацыі звяртайцеся па тэл.: (029) 279 6339, (044) 579 6339
Будзьма з ідэямі!