Хто мы? Адкуль мы? Якімі хочам стаць?

15 чаканых і нечаканых фактаў пра нас саміх з апытання “нацыянальная ідэнтычнасць у сучасным беларускім грамадстве,” праведзеным інстытутам BISS і лабараторыяй “НовАК” у супрацоўніцтве з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” у жніўні 2009 г.

1. Мы – беларусы! У значнай ступені ці цалкам адчуваюць сябе беларусамі 70% апытаных. Савецкімі людзьмі – толькі 27%.

2. Мы – самі! 51% апытаных лічыць, што беларусы – асобны народ са сваёй гісторыяй і культурай. Часткай трыадзінай славянскай нацыі сябе ўспрымае 41% беларусаў.

3. Мы розныя, і гэта нармальна! Толькі 9.7% заяўляюць, што яны цалкам тыповыя беларусы. Большасць, ідэнтыфікуючы сябе як беларусаў і заяўляючы пра роднасць з суайчыннікамі, шануюць уласную індывідуальнасць.

4. Беларус? Шануй карані і краіну! 44% рэспандэнтаў лічаць, што толькі той, хто выхаваны на беларускай культуры, можа называць сябе беларусам. Для 33% важна любіць Беларусь, для 30% – быць патрыётам краіны.

5. Беларуская мова – нацыянальная каштоўнасць! Больш за 46% выказаліся менавіта так на пытанне пра тое, чым з’яўляецца для іх беларуская мова. Яшчэ 35% сказалі, што гэта нацыянальны сімвал беларусаў. Такім чынам мова апярэдзіла ў спісе сімвалаў нават дзяржаўныя герб і сцяг (па 20%), зубра (14%) і бусла (9%). Толькі 10% заявілі што беларуская мова – абсалютна непатрэбная.

6. Беларуская мова – не сялянская! Толькі 16% рэспандэнтаў падзяляюць стандартны савецкі стэрэатып, што беларуская мова – гэта мова вёскі.

7. Размаўляеш па-беларуску? Рэпект і паважуха! 49% рэспандэнтаў, адказваючы на пытанне пра тое, што яны думаюць пра людзей, якія размаўляюць выключна па-беларуску, заяўляюць, што гэта сапраўдныя патрыёты. Толькі ад 3 да 6% лічаць, што гэта “апазіцыя”, “странныя людзі”, “вёска”, або “тыя, хто хоча выпендрыцца”.

8. Самая беларуская – Магілёўская вобласць! Менавіта там большая частка насельніцтва жадае карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці і заяўляе пра сваё добрае валоданне мовай.

9. Хочам ведаць болей! Да 70% беларусаў жадалі б пашырыць свае веды па беларускай гісторыі, культуры, народных абрадах і традыцыях.

10. Дзяржаву і рэкламу – на мову! Каля паловы беларусаў выступае за пераважную прысутнасць беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве. Каля траціны выказвае пажаданне большай прысутнасці беларускай мовы ў медыях, жадае глядзець фільмы па-беларуску, аддае перавагу беларускамоўнай рэкламе.

11. Беларусы – родам з ВКЛ! Менавіта Вялікае княства Літоўскае вызнаюць за гістарычную прарадзіму 38% беларусаў. 17% называюць Полацкае і Тураўскае княствы, і толькі 12% – БССР. Менавіта герояў і дзеячоў ВКЛ часцей узгадваюць як гістарычных персанажаў, пра якіх рэспандэнты хочуць больш пачуць і даведацца.

12. Імя Беларусі – Францыск Скарына! Яго ў якасці найбольш папулярнага нацыянальнага героя прызналі 25% рэспандэнтаў. На другім месцы ідзе Пятро Машэраў, на трэцім – Кастусь Каліноўскі.

13. Беларусы – людзі на балоце і гэтым ганарацца! Менавіта гэты твор Івана Мележа прызнаны найбольш значным творам беларускай літаратуры. У спісе найбольш папулярных беларускіх пісьменнікаў лідзіруюць, што прадказальна, Якуб Колас, Янка Купала і Васіль Быкаў.

14. “Песняры” застаюцца найбольш прызнаным нацыянальным брэндам. Каля 40% беларусаў прызналі легендарную рок-групу любімымі нацыянальнымі выканаўцамі. Прадстаўнікі “пакалення 75%” не набіраюць у гэтым віртуальным хіт-парадзе і 6-7% галасоў.

15. Гонар, годнасць, любоў, адказнасць, адданасць. Менавіта гэтыя асацыяцыі выклікае ў беларусаў свая нацыянальнасць. Сорам і абыякавасць – толькі ў 4-5 адсоткаў.

Віталь Сіліцкі, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Каляндар культуры

Міхал Анемпадыстаў

budzma.org | 16 сакавiка 2010

Міхал Анемпадыстаў 16 сакавіка 1964 году нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, стваральнік пасьпяховых культурных праектаў, мюзыкла “Народны альбом” і мноства папулярных песень. КУЛЬТурныя людзі: Міхал Анемпадыстаў. Далей »

Свой погляд

Саюз мастакоў — галерэя вупыроў

sprynchan | 16 сакавiка 2010

Саюз мастакоў -- галерэя вупыроў Вельмі даўно не была ў зале Дома літаратараў. Так страшна, як сёння, мне ў ёй не было ніколі. На балконе і на сценах вялізныя партрэты класікаў-вупыроў беларускай літаратуры. Змрочныя, цёмныя, перакрыўленыя... Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »