“Будзьма ТUТ!” — пункт рэанімацыі гісторыі

_bt2

Мульт “Будзьма беларусамі!” (“Шалёны народ”) хутка выйдзе на маніторы краіны і цэлага свету. За пяць хвілінаў — пра тысячагадовую гісторыю Беларусі.

Як гэта будзе і як можа быць? Першае беларускае ток-шоу ў байнэце “Шалёныя VS памяркоўныя” не спынілася! Дыскусіі працягваюцца тут і цяпер — у блогу “Будзьма ТUТ!”

Што ў блогу? Пачынаем з відэа-аповеду Лявона Вольскага пра патаемныя спружыны палітыкі і братэрскую любоў.


Працяг – тут

Далей — болей: Андрэй Курэйчык, Алег Хаменка, Уладзімір Арлоў і шмат іншых цікавых людзей раскажуць праўдзівую гісторыю Беларусі. Проста, даступна, весела/занудна, а самае галоўнае — суб’ектыўна.

Выказацца можа кожны ахвочы! Ёсць свая версія? Пішыце на блог! Маеце сваё меркаванне па тэме, адпаведныя малюнкі, фотаздымкі ці відэа? Блог адкрыты для ўсіх!

Неўзабаве — Аватар: Усяслаў Чарадзей адкрывае ў нас сваю воўчую жэжэшку.
Неўзабаве – тое, што не ўвайшло ў відэа (цэнзура ці рэдагаванне).
Неўзабаве — 5 секунд з мультфільма “Будзьма беларусамі!” і фота Юліі Рудзіцкай!

Сачыце за абнаўленнямі!