Прэзентацыя першага нумару новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”

Вечарына-прэзентацыя першага нумару новага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень” адбудзецца ў Мінску 7 студзеня.

Імпрэза распачнецца ў 18 гадзін у будынку касцёла святых Сымона і Алены (пл.Незалежнасці, 5).

d0b2d0bed0bad0bbd0b0d0b4d0bad0b01
У імпрэзе бяруць удзел Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Алег Трусаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Барыс Пятровіч, Настасся Кухарэнка, Віталь Рыжкоў, Наста Кудасава, Воля Чайкоўская, Лізавета Дамініка Панамарова…

Сваімі спевамі калядны вечар упрыгожаць Эдуард Акулін, Таццяна Беланогая,
Алеся Сівохіна і народны вакальны гурт “Пліса” пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі.

У казачны калядны вечар вас чакаюць прыемныя сюрпрызы і неспадзяванкі.
Першым 10-ці гледачам – калядныя падарункі ад рэдакцыі часопіса “Верасень” і
кампаніі “Будзьма беларусамі!”

На Каляды гасцям рады! Калі Беларусь шануеце, прыходзьце – не пашкадуеце!

Вядучы вечарыны – паэт і бард Эдуард Акулін.

Уваход вольны.

Імпрэза адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі
“Будзьма беларусамі!”