28 мая ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася сустрэча паэткі Ларысы Раманавай і барда Андрэя Мельнікава з навучэнцамі ды выкладчыцамі Веткаўскай гімназіі.
Усе разам паглядзелі мульт пра гісторыю Беларусі, Ларыса прэзентавала свой новы паэтычны зборнік “Святая вада”, Андрэй праспяваў некалькі песень. Супольная размова зацягнулася, але большасць слухачоў-гледачоў нават ахвяравалі гарачынёй уласных абедаў (гэта тыя, што на агульным паслясустрэчным здымку). Прыемна, калі запрашаюць наведвацца яшчэ і гэта гучыць радасна!