Галоўнае пра грамадска-культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!”
1. Ідэя кампаніі
2. Мэты кампаніі
3. Рэалізацыя кампаніі
4. Партнёры кампаніі
5. Як далучыцца  кампаніі
6. Удзел у кампаніі
7. Асвятленне кампаніі

1. Ідэя кампаніі:

У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.

Беларусы вартыя быць паспяховым народам.

Поспех магчымы толькі ў адзінстве.

Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе  гісторыі, культуры і мовы.

Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Веданне, культуры, гісторыі  і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.

Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!
Уверх

2. Мэты кампаніі:

Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.

Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.

Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.

Мы хочам аб’яднаць беларусаў.
Уверх

3. Рэалізацыя кампаніі:

Мы будзем ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі: лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы нашых найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў і шмат іншага.
Уверх

4. Партнёры кампаніі:

Глядзець спіс

Заклікаем далучацца да кампаніі!
Уверх

5. Як далучыцца  кампаніі:

Да кампаніі можна далучыцца як персанальна, так і калектыўна: арганізацыяй ці ініцыятывай. Кантакты каардынатараў кампаніі: + 375 29 6320092 (Алена Макоўская),  + 375 29 6258378 (Ніна Шыдлоўская), + 375 29 6273550 (Севярын Квяткоўскі).
Уверх

6. Удзел у кампаніі:

Удзельнікам кампаніі можа стацца кожны, хто піша свае навіны на сайт budzma.org, наведвае імпрэзы кампаніі, распаўсюджвае інфармацыю пра кампанію. Таксама можна звярнуцца да каардынатараў “Будзьма!” з прапановай арганізаваць імпрэзу пад лозунгам кампаніі. Кампанія “Будзьма!” паспрыяе прыезду ў ваш горад беларускага літаратара, мастака, музыканта ці навукоўца.
Уверх

7. Асвятленне кампаніі:

“Будзьма!” публікуе анонсы сваіх мерапрыемстваў ды іншую інфармацыю, звязаную з кампаніяй на сайце budzma.org.
Вярнуцца на пачатак

ул.інф

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

27 каментароў »

  1. # czalex | 2 кастрычнiка 2008, 17:18

    >> Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

    прапаную дадаць “а таксама грамадзяне іншых краінаў, што ўсьведамляюць сябе беларусамі”. У Расеі нас такіх толькі па афіцыйных зьвестках 800 тысячаў ;)

    [Адказаць]

  2. # Іван Радзіміч | 11 кастрычнiка 2008, 23:24

    Вось-вось, дакладна. У адной Маскве здаецца тысячаў дзесьці 80. А нам гэта было б цікава.

    [Адказаць]

  3. # Loky | 11 лiстапада 2008, 10:03

    Шаноўнае спадарства, як кампанія “Будзьма” ставіцца да беларускіх нацыянальных сымбаляў (бел-чырвон-белы сцяг і герб “Пагоня”)?
    Маё пытанне выклікана тым, што на канцэрце “Рок школа”, які праводзіўся у межах кампаніі “Будзьма” 10 лістапада, людзей, якія мелі пры сабе нац. сымболіку, прымушалі, без тлумачэння прычын, ці зняць\прыкрыць яе, ці пакінуць канцэрт.

    [Адказаць]

  4. # kviat | 11 лiстапада 2008, 11:00

    Мяркую, што ўдзельнікі ставяцца да нацыянальнай сымболікі як да нацыянальнай сымболікі — з павагай. Іншае пытаньне, што не ўдзельнікі кампаніі Будзьма зрабілі з нацыянальных сымбаляў палітычныя сымбалі. Кожны з удзельнікаў сам выбірае тактыку працы ў той грамадзка-палітычнай сытуацыі, якая існуе на сёньня.

    [Адказаць]

  5. # Rom | 20 лiстапада 2008, 00:28

    super! tak trymac! dauno marylasia pra neszta pasdobnae, i vos - zdzejsnilasia!..

    [Адказаць]

  6. # swiss | 29 лiстапада 2008, 18:41

    Я разумею, што пагоня і бел-чырвона-белы сцяг ёсць гістарычныя сімвалы Беларусі. Але, на жаль, сёння гэтая сімволіка асацыюецца ў першую чаргу з апазіцыяй. А ў праекта “Будзьма” сярод мэтаў палітычнных нямашака. Гэта, лічу, і ёсць прычына таго, што арганізатары намагаюцца пазбегнуць усялякіх палітычных правакацый. У чым іх і падтрымліваю.

    [Адказаць]

  7. # Paweł | 5 снежня 2008, 17:10

    Шкада, што няма слова, якое б асобна вызначала грамадзянаў Беларусі. Накшталт расейскага “россияне” (у адрозненні ад “русские”). Бо калі беларусамі лічыць грамадзянаў Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання, і беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі, атрымліваецца страшэнная блытаніна нацыянальных і грамадзянскіх паняццяў…

    [Адказаць]

  8. # Jurka | 6 снежня 2008, 20:34

    A Biełarusy iz-za mieżau Respubliki Biełaruś ? To Biełarusy ci nie ?

    [Адказаць]

  9. # Jurka | 6 снежня 2008, 21:02

    Nia treba pamylaci simwal naroda iz tymczasowym sciaham ciapieraszniaje Republiki Bielarus - adno druhomu nie miaszaje.Jurka

    [Адказаць]

  10. # Сяргей | 13 снежня 2008, 18:14

    Прыемна, што з’явіўся такі сайт! Нават у метро рэклама ідзе! Я быў так уражаны гэтым! Хоць штосьці ў нашай краіне на беларускай, роднай мове з’явілася!!!! Дзякуй усім, хто падымае родную культуру! =)))))))))))))))

    [Адказаць]

  11. # Paweł | 20 снежня 2008, 20:03

    Беларусы з па-за межаў Беларусі, канешне ж беларусы. Пытанне у грамадзянах Беларусі іншай нацыянальнасці. Я, напрыклад, паляк па-нацыянальнасці. І канешне ж лічу сябе палякам і ніяк не беларусам. Аднак з’яўляюся грамадзянінам Беларусі, таму паважаю беларускую мову, гісторыю, культуру. Лічу, што кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці, ПАВІНЕН ведаць беларускую мову. І мяне страшна абурае, што большасць беларусаў “абыякавыя” (і яшчэ “тутэйшыя” і “Homo Sovieticus”. Аднак страшэнна не люблю калі блытаюць нацыянальныя і грамадзянскія паняцці і называюць мяне беларусам. Таму мне і не хапае слова, якое б вызначала грамадзянаў Беларусі.

    [Адказаць]

  12. # Белый Росс | 21 снежня 2008, 13:22

    Не рановато ли вам, батенька, решать что и кому должны граждане Белоруссии?

    [Адказаць]

  13. # Paweł | 21 снежня 2008, 14:58

    У Вас проблемы с пониманием? Я написал “лічу” (по-русски это “считаю”). Т. е. это моё мнение, также как у Вас есть своё. Каждый гражданин Беларуси имеет СВОЁ мнение (конечно, если его не зомбировали или не купили, как некоторых). Здесь эти мнения обсуждаются. И у некоторых они даже совпадают…

    [Адказаць]

  14. # Paweł | 21 снежня 2008, 15:39

    “Белому Россу”
    А если у кого-то в какой-либо стране проблемы с языком титульной нации, может ему стоит уехать (вернуться) в страну, где его родной язык является языком титульной нации?..

    [Адказаць]

  15. # Galina | 23 снежня 2008, 18:22

    А што гэта за краіна такая - Белоруссия? Паважаны Белы Росс, Вы б хаця спачатку даведаліся, як наша краіна завецца…
    Для сведения: Беларусь - и на русском Беларусь, и никак иначе (читайте нашу Конституцию, если до сих пор Вам хочется жить в Советском Союзе и называть нашу страну БССР или Белоруссией). Уже 17 лет, между прочим. За это время можно было усвоить название

    [Адказаць]

  16. # Galina | 23 снежня 2008, 18:29

    Між іншым, на Аўтарадыё рэклама была на рускай мове - што мяне вельмі здзівіла, бо звычайна там сапраўднае двухмоўе. Нават хацелася звярнуцца да арганізатараў з пытаннем, чаму ім захацелася “Аб’яднаць беларусаў… на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы” (цытата ўзята адсюль)на мове іншай дзяржавы. Але рэклама праляцела пару дзён - і знікла.

    [Адказаць]

  17. # kviat | 24 снежня 2008, 13:32

    на Аўтарадыё была рэкляма канцэрту, які падтрымліваўся “Будзьма”. Рэкляма — прадукт радыё, а не кампаніі.

    [Адказаць]

  18. # Ігар | 26 снежня 2008, 09:02

    Чаму б не размесьціць абодва сімвалы, я мею наўвазе сцігі, адзін дзяржаўны й другі нацыянальны. Я думаю, што гэта будзе першым крокам к аб’яднанню беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Я разумею, што гэта накліча крытыку з абедзьвух бакоў, але гэта таксама магчымасьць, каб гэтая бокі паказалі на самай справе чаго яны хочуць: улады-грошай або шчасьця свайму народу, які вельмі розны , але гэта наш народ і гэта нашыя сімвалы. (тое самае, зразумела, датычыць і гербоў : дзяржаўнага і нацыянальнага).

    [Адказаць]

  19. # Ігар | 26 снежня 2008, 09:07

    Чаму б не размесьціць абодва сімвалы, я мею наўвазе сцігі, адзін дзяржаўны й другі нацыянальны. Я думаю, што гэта будзе першым крокам к аб’яднанню беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Я разумею, што гэта накліча крытыку з абедзьвух бакоў, але гэта таксама магчымасьць, каб гэтая бокі паказалі на самай справе чаго яны хочуць: улады-грошай або шчасьця свайму народу, які вельмі розны , але гэта наш народ і гэта нашыя сімвалы. (тое самае, зразумела, датычыць і гербоў : дзяржаўнага і нацыянальнага).Беларусы, дзе ж вашая знакамітая талерантнасць?!!

    [Адказаць]

  20. # Skazk | 6 лютага 2009, 19:36

    Почитал комментарии, ПОЛУЧИЛ ИСТИННОЕ МАРАЛЬНОЕ УДОВЛЕТВОРЕНИЕ! =)
    Компания очень хорошая, очень правильная!
    Наконец-то нашлись люди, которые, вместо того, чтобы “рвать страну на части” и “делить шкуру неубитого медведя” подумали и о белорусском народе (принимая его таким, какой он есть, а не таким, каким, по их мнению, должен быть), начали профессионально, методично формировать у людей национальное самосознание. Это вселяет надежду на будущее!
    Помимо прочего, приятно видеть, что ее организуют (м.б. учавствуют?..) высоко образованные люди!

    [Адказаць]

  21. # Skazk | 6 лютага 2009, 19:38

    Под словами “образованные люди” я имел ввидку и высокий уровень культуры..

    [Адказаць]

  22. # Рагачовец | 23 лютага 2009, 16:49

    Таксама прыемна, што вось-вось, нарэшце нешта з’явілася!!!!))))
    Віншую ўсіх, усім поспехаў, застаецца толькі чакаць што з гэтага атрымаецца, спадзяюся на тое што нешта вельмі-вельмі значнае!(калі не прыкрыюць)))))))

    [Адказаць]

  23. # Лось | 2 верасня 2009, 18:57

    усіх грамадзян Беларуси можна зваць беларусцы. Латышы і латвійцы. Беларусы і беларусцы. Рускія і расіяне. Добрая кампанія. А чырвона-зяленаму тутака не месца. Няхай сайт чырвона-белым застаецца, афіцыяльнаму Мінску ні сайт, ні кампанія не патрэбна пакуль што.

    [Адказаць]

  24. # worczun | 13 снежня 2009, 18:25

    Паважаная Galina, па-расейску назва вашае краіны - “Белоруссия”, а дзяржавы - “Беларусь”. Гэта я вам як расейца кажу, але. Вашая канстытуцыя для нас пакуль што не закон (як і нашая для вас).

    [Адказаць]

  25. # Группа СУДАРУШКА | 26 снежня 2009, 16:23

    Поп-фолк группа “СУДАРУШКА” предлагает партнёство в области популяризации Республики Беларус в мире.
    С уважением и надеждой на дальнейшее сотрудничество,
    Продюсер группы “СУДАРУШКА”
    Сергей Лазарев

    [Адказаць]

  26. # Mike Vazouski | 27 снежня 2009, 11:21

    Назваліся б лепей якімі “Спадарынямі”.Вы хаця па-беларуску спяваеце,папулярызатары?

    [Адказаць]

  27. # Ростислав | 29 Студзень 2010, 13:57

    Мне надта падабалася…. вельмi цiкава !

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Як я стаў беларусам

Адчуваньне сябе

| 4 лютага 2010

Адчуваньне сябе Шаноўныя сябры, колькасьць гісторый праекту "Як я стаў беларусам" дасягнула ўжо амаль паўтары сотні. Самапавага, справядлівасьць, уплыў дзядоў, цікаўнасьць да гісторыі, пратэст, любоў... Далей »

Свой погляд

Ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай

Ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай Як вядома, гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Таму замест разваг над мінулым, гляньма на сучаснасьць і будучыню. Дзьве крывавыя сусьветныя вайны прынесьці нечаканыя наступствы і нават выгоды для былой Рэчы Паспалітай. Далей »

Кнігагляд

Ці яно нам трэба: выданні, якія здзівілі

Ці яно нам трэба: выданні, якія здзівілі "Адвакатка калоній" і "Бесхрыбетнае чытво" - Ева Вайтоўская піша пра выданні "Песняры імперыі" і часопіс "Filet". Далей »