Музычна-літаратурнае прынашэнне славутаму Тадэвушу Рэйтану зрабілі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца, філосаф Юрась Барысевіч і апантаны музыка Вольга Ёда.
У прыгожых алеях маёнтка, які нягледзячы на час, захаваў асаблівы ўзнёслы дух гэтага роду, прадстаўнікі якога былі героямі, як Тадэуш Рэйтан, добрымі прагрэсіўнымі гаспадарамі, пра што кажуць захаваўшыеся будынкі сядзібы, лядоўні, стайні, паркавыя алеі. Капліца, перад якой хочацца пакланіцца дойліду і абараніць яе. З’ездзіце і самі ўбачыце прыгожую лесвіцу, зробленай самой прыродай з лістоўніц у неба ў напрамку капліцы. Чаму людзі змаглі зрабіць так прадумана, духоўна, а мы не можам захаваць? І сярод алей сядзібы, каля дома, у якім свой апошні зямны час правёў Тадэвуш Рэйтан, гучала музыка, паэзія, нагадваючы пра мінулае, збіраючы неабыякавых людзей, якія прыехалі ў свой выходны з Мінску, Ляхавіч, Баранавіч, каб пакрыць дах да наступнай вясны. Тутэшыя жыхары падтрымалі іх сваімі спевамі. Дзеці, гледзячы на спяваючых бабулек, зрабілі сапілкі і дудкі.
Гледачы ўсе разам затанчылі шляхетны паланэз. Затанцавалі польку, абэрак, падтрымалі працуючых народнымі спевамі. Тутэйшыя паважаныя кабеты распавялі свае гісторыі, з настальгіяй успомнілі што жыхары ажно дзесяці вёсак прыходзілі сюды на танцы ў залю сядзібы.
Спланавалі гэтую акцыю ўдзельнікі арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. Кірайнік суполкі, ён жа і выканаўца ўсіх відаў наземных і высотных прац – мастак Зміцер Юркевіч. Усе ўдзельнікі акцыі адчуваюць адказнасць за гісторыю Бацькаўшчыны.
Вось так шляхетна, годна зрабілі музычнае прынашэнне Тадывушу Рэйтану. Толькі вось прыгожыя ружы, якія зрабілі дзяўчынкі з лісцяў клёна, пакласці было няма куды. Помніка, альбо копіі таго, што калісьці тут знаходзіўся, няма.