27 сакавіка 2011 г. а 12-й у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава г. Магілёва адбудзецца сустрэча старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча і намесніка старшыні Мінскага абласнога савета Таварыства Змітра Яцкевіча з Клубам каталіцкай інтэлігенцыі.
Далей на http://pomniki.budzma.org/events/sustrecha-z-intelyehyencyyay-katalickay
У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Косаўскі абшар” 3 красавіка 2011 г.
У праграме:
Міронім — Спаса-Аб’яўленчая царква др. пал. ХІХ ст.
Быцень — Успенская царква 1654 г. у стылі барока.
Івацэвічы — сядзібны дом Юндзілаў у стылі класіцызм др. пал. XVIII ст.
Косава — Троіцкі касцёл сяр. ХІХ ст., капліца-пахавальня Пуслоўскіх сяр. ХІХ ст., мемарыял на магіле паўстанцаў 1863 г..
Мерачоўшчына — палац Пуслоўскіх 20-30-х гг. ХІХ ст., сядзібны дом Касцюшкаў-Сехнавецкіх XVII — XVIII стст.
Бусяж — Успенская царква, былы касцёл др. пал. XVIII ст., барока.
Белавічы — драўляная Іллінская царква др. пал. XVIII ст., брама-званіца ў стылі барока др. пал. XVIII ст.
Альба — драўляная царква Св. Георгія к. XVIII ст.
Кантакты: +375 29 111 73 32;
+375 17 262 73 43