12 верасня на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя 4 нумара часопіса “Верасень”. Ласкава запрашаем аўтараў і чытачоў самага маладога літаратурнага перыёдыка краіны раздзяліць радасць сустрэчы з хараством беларускай паэзіі і песні. Пачатак імпрэзы а 18:30. Уваход вольны.