23 студзеня Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае кнігі “Пакуль ляціць страла”, “Свецяцца вокны …”, а таксама аўдыакнігу “Імёны Свабоды” у магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола”. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала праведзеная пісьменнікам віктарына паводле ягонай “Стралы” , пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а самая маленькая ўдзельніца сустрэчы Міхаліна была ўгараваная майкай з партрэтам Еўфрасінні Полацкай.
29 студзеня Уладзімір Арлоў сустрэўся з Наваполацкімі чытачамі, сярод якіх было шмат студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ліцэістаў і школьнікаў. На вечарыну прыйшло больш за 100 аматараў беларускай літаратуры, якіх найперш цікавілі нядаўна выдадзеныя кнігі “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя” і “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”.
Усе свае студзеньскія сустрэчы Уладзімір Арлоў прысвяціў 150-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.