Віталь Рыжкоў: “Твая каханая здраджвала табе са мной”


два скрыпачы праз поле ваенных дзеянняў
з руінаў філармоніі
ў ціхае «будзем»
бягуць

нарэшце адзін з іх падае,
паранены,
другі вяртаецца,
узвальвае на плечы першага
і пачынае яго цягнуць

першы доўга трывае боль,
а пасля пачынае трэнас:

сымон, бог з табой,
якога
хрэна?!

сымон,
твая каханая здраджвала табе са мной,
цяпер,
каб здрадзіць ізноў, вярнулася да цябе,
скажы шчыра,
думаеш, ты — сапраўдны мужчына?

бо мужык даўно з цябе выпарыўся, знік
у кірунку нябёсаў. у рэшце рэшт,
ты няправільна трымаеш смык,
ты няправільна мяне нясеш!

мы маглі б быць з табой кім заўгодна, мы маглі б быць
зусім не музыкі, калі б не гэты пракляты бліц-
крыг, распачаты імперыяй; мы не бярэм удзелу ў вайне —
і кааліцыі напляваць, як мне цяпер баліць.

галоўнакамандуючы не мае музычнага слыху, таму
як дырыжэр ён ніякі, ён ніколі не ўчуе вайну
усё супраць нас, сымоне, і нашы з табою шанцы —
нуль.

сымон, кінь мяне проста тут дзеля нашых сыноў
я такі, ты ведаеш, здолею выкараскацца ізноў
ты слабак, сымон, таму ты мусіш бегчы адзін
і сына свайго абдымі і скажы, што ён мой сын

ты мамчын сынок,
сымон! —
чулася наўздагон

усе відэа праекту
інфармацыя аб праекце “Чорна-белыя вершы”
___________

Пра аўтара:

Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў — нарадзіўся 28 красавіка 1986 г. ў Магілёве. Скончыў аўтамеханічны факультэт БРУ (Магілёў). Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-цэнтру, прысвечаных стагоддзю газеты “Наша Ніва” (2007) і памяці К. Шэрмана (2009). Пераможца трох паэтычных слэмаў у Беларусі і Ўкраіне, лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), прэміі імя М. Багдановіча “Дэбют”. Аўтар кнігі “Дзверы, замкнёныя на ключы”. Жыве ў Мінску.

P.S.



13 каментароў на «“Віталь Рыжкоў: “Твая каханая здраджвала табе са мной””»

  1. Семен Слимаков:

    еще один удолбанный.

  2. Ляля:

    “Два скрыпачы” заўсёды зачароўвалі. зараз таксама

  3. ревизор гоголя:

    Хрэн?
    и это вы хотите сказать, что это наша реальная жизнь? что это и есть та самая изысканная литература?
    если это так, то убей меня.
    Но я думаю, что это подходит только для дешёвого кабака, для мужыков,которые только что и привыкли говорить про темы измены, вашего “секса”, безнравственности и “хрена”.

    Удачи вам всем.
    И Рыжкову
    за процветание белорусской литературы!

  4. Opera:

    2 скрипача – 2 идиота! Это даже не стихотворение, а плохой рэп на белорусском!А с каким остервенением он рассказывает о скрипачах и о войне…в топку его… нету ни стиля, ни уважения, ни достоинства

  5. Ганна:

    Моцныя вершы, што першы, што другі. “Дзверы, замкненыя на ключы” – супадзенне зместу, формы, падачы. Пра скрыпачоў – падаецца, не вельмі пасуе агрэсія і рэзкасць чытання. Паэт з вялікім патэнцыялам. Буду сачыць за Вашай творчасцю.

  6. Ганна:

    і яшчэ. ужо даруйце. Віталь- Вы не паэт-слэмер, Вашыя вершы больш глыбокія і філасофскія, Вы перараслі гэтую форму, ці нават ад пачатку яна для Вас “мелкая”. хаця канешне, суб’ектыўнае меркаванне, на якое можаце не зважаць. удачы!

  7. Tuo:

    філасофія? няма тут філасофіі, а калі і ёсць, то толькі побытавая, наіўная…..
    але..у ім штосьці ёсць, ён выдатна чытае, увогуле нядрэнна, звычайна, аднак, думаю, што такіх паэтаў забудуць: гэта не геніі, гэта не таленты, гэта проста тыя, хто не баіцца пісаць, тое, што жадаюць.
    За гэта плюс) Ды і ён малайчына!

  8. Ганя:

    хрэна вам лысага!

    а мне спадабалася!

    З павагай, Ганя. Менск

  9. Наста:

    Ганя, думаю, что он вас не только завлёк талантом, а кое-чем ещё другим.

    Никого не буду учить, но просто пусть будет выбор у наших людей, однако Рыжкоу мне не очень.
    Быт, местами мат- всё же это даёт трещину.

    Только с уважением! Простите, если что-то не так. Но я говорю всегда искренне и немножечко с экспрессией. Ведь критика -это всегда ступени к совершенствованию. Поэтому, Виталь, напишите что-нибудь очень цепляющее, не бытовое, а такое…Такое. Но пока что я не увидел ничего “такого” Да и избавляйтесь от этих противных слов, прошу, это чернит. Придумайте хотя бы неологизмы, у вас же талант на фантазию! Есть же! Я знаю.

  10. FreeTheatreofMinsk:

    “хрэна вам лысага!”

    ха.Рыжков, как раз и даёт вам,этот..”хрэн”..

  11. FreeTheatreofMinsk:

    всё же … белорусские современные поэты очень уступают, например ирландским или шотландским..чего уж, даже российским..( увы(
    Увы, век Упадка

  12. ales79:

    Малайчына, Віталь! Творчых табе поспехаў. Пішы ад душы і імкніся да ўдасканалення.
    А пачытаўшы форум, думаю сабе, накаторыя з каментатараў ці то хворыя на галаву, ці то яшчэ што? Хіба ж можна так агрэсіўна пра творчасць чалавека гаварыць? Творчасць – гэта тонкая матэрыя, яна каштоўная прыгажосцю, нават калі сагрэцца ёй не можаш.

  13. сметана:

    зачем так обращать внимание на бездраность?
    пройдите мимо. виталь, как поэт – не существует.

Дадаць каментар