Новая стратэгія кампаніі «Будзьма!» (+ фотарэпартаж)

Агульнанацыянальная грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (скарочана - "Будзьма!") набывае новую якасць. Змяняюцца падыходы да працы, метады вядзення кампаніі і фармавання партнёрскіх дачыненняў. Далей »

“Парадак словаў” стартаваў у Мінску

Паэтычныя рыфмы, харэі, ямбы ды верлібры сутрасалі вясновае паветра трэшам і іроніяй, жартамі, рамантыкай ды лірыкай, чым адкрылі 4-ты міжнародны фэст паэзіі “Парадак словаў” у мінскай галерэі “Ў” 9-ага красавіка. Далей »

У Мінску прайшоў дэма-фэст «Музычны апельсін» (фотарэпартаж)

Дэма-фэст "Музычны апельсін" адбыўся 9 красавіка на сцэне клуба «Рэактар». У ім узялі удзел шматлікія музычныя і тэатральныя гурты: пластычны тэатр InZhest, тэатр сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I., Morfe acoustic band, Naka, Akana NHS, «Нагуаль», «Босае сонца», «Вобласць сэрца» (Масква), Metalgues (г. Наваградак) і іншыя. Далей »

Фінальны акорд ад “Fun House” (+ фотарэпартаж)

Фолькам, танцамі і джазам завяршыўся другі па ліку “Fun House”, што на працягу пяці дзён дэманстраваў малады крэатыў на двух пляцоўках беларускай сталіцы, а фінальныя акорды фэсту прагучалі пад дахам мінскага “Broadway'я”  3-ага красавіка. Далей »

Вясёлы дом на мінскім Брадвеі (+ фотарэпартаж)

У экзатычных танцах, авангардных спевах, тэатралізаваных шоў і экстравагантных паказах патанула адкрыццё фэсту моладзевых эксперыментальных арт-праектаў “FUN HOUSE”, які стартаваў рознакаляровымі фарбамі вясёлкі талентаў у клубе “BROADWAY” 30 сакавіка. Далей »

Старонка 12 з 12« Першая...89101112