Пра першы ў Беларусі генеральны план расказаў гісторык Мікола Волкаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Фрагмент з актаў, якія выдаваліся Віленскай камісіяй для разбору старажытных актаў
«Дзіўная рэч, але яшчэ ў пачатку ХХ ст. быў апублікаваны дакумент, у якім наўпрост згадваецца аўтар першага генплана на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на выразнасць запісу, гісторыкі архітэктуры дасюль не звярталі на яго ўвагі з-за неяснага кантэксту.
Размова пра Берасце, якое ў XVI-XVII стст. амаль кожныя 20 гадоў нішчылі моцныя пажары. У чарговы раз горад гарэў у 1552 г. Гэта былі «рэвалюцыйныя» для горадабудаўніцтва часы, а ў Берасці тады кіраваў Мікалай Радзівіл Чорны, які мог «жалезнай рукой» рэалізоўваць самыя смелыя мары. У выніку, спаленая частка горада была перапланавана і, у тым ліку, у гэты час мусіла паўстаць вялікая рынкавая плошча, якая на доўгія стагоддзі стала цэнтрам горада. Геніем, які рэалізаваў гэта горадабудаўнічы подзвіг, стаў Валка (Валенты/Валянцін) Жолдак — верагодна, мернік на службе Жыгімонт ІІ Аўгуста або Радзівіла», — напісаў Мікола Волкаў.
Гісторык лічыць, што «гэты генплан мусіў быць распрацаваны і рэалізаваны неўзабаве пасля пажара 1552 г., бо мяшчанам былі патрэбныя дамы, і яны не маглі гадамі назіраць за палётам горадабудаўнічай думкі».
Глядзіце яшчэ: