Юбілейны канцэрт гурта Neuro Dubel адбыўся ў мінскім клубе “Рэактар” 1 красавіка.
На канцэрт прыйшло больш за 300 чалавек.
У залі панавала атмасфера эйфарыі. Аляксандр Куллінковіч не толькі аддаваў мікрафон на расправу публіцы, але яшчэ і паказаў сапраўдную эротыку стасункаў паміж выканаўцам і слухачамі на песні “Я прощаю тебя”.
Заля да апошняга не хацела адпускаць артыстаў, а самі выканаўцы былі гатовыя граць да крыві з носу, што і сталася з Аляксандрам Куллінковічам.
Аўтар фота Андрэй Яновіч