У суботу, 4 лістапада, у Новым замку адбудзецца імпрэза да Дня святога Губерта, апекуна Гародні.
Дата: 4 лістапада
Час: 13.00, 14.00, 15.00
Месца: Новы замак, вул. Замкавая, 20, Гродна
Штогод Дзень святога Губерта адзначаецца 3 лістапада. У гэты дзень узгадваецца духоўны подзвіг чалавека, які на працягу ўжо 13 стагоддзяў служыць узорам самаўдасканалення.
У праграме:
батлейка «Святы Губерт»;
тэматычны квест «У пошуках скарбу».
На квэст просяць запісацца па нумарах 71-86-88 ці +375(29) 77-66-588.
Кошт: дарослыя — 9 рублёў, студэнты і пенсіянеры — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў.