У нядзелю, 28 красавіка, музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі зноў выбіраецца ў вандроўку да Хаіма Суціна — на экскурсію ў Смілавічы.
Дата: 28 красавіка
Час: 10.00 (вяртанне ў Мінск а 16-й)
Месца збору: вул. В. Харужай, 28, Мінск
Вось які план:
— праехацца па старым габрэйскім мястэчку, наведаць музей «Прастора Хаіма Суціна»;
— выпіць па кубачку кавы ў мясцовай парыжскай кавярні;
— правесць фотасесію на фоне сядзібы Манюшкі-Ваньковічаў;
— наведаць старыя габрэйскія могілкі і паспрабаваць асвоіць мастацтва чытання мацэў.
Па ўсіх пытаннечках звяртайцеся ў дырэкт музея, а па запіс на экскурсію адзначайцеся ў каментарах да адмысловага паста.