Выстава Вадзіма Качана «Ад стужкі да лічбы. Рэтраспектыва» ў Мінску

07.05.2024 - 02.06.2024 18:00 - 18:00 галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) 5 рублёў


У аўторак, 7 траўня, у галерэі Савіцкага адкрываецца выстава Вадзіма Качана «Ад стужкі да лічбы. Рэтраспектыва», прымеркаваная да 65-годдзя аўтара.






Дата: 7 траўня

Час: 18.00

Месца: галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск 



У экспазіцыі — каля 300 фотаработ, якія ахопліваюць вялікі перыяд творчасці спадара Вадзіма: ад першай фатаграфіі, зробленай яшчэ ў дзіцячым узросце ў 1970 годзе, да гэтага часу. 

Гэта стужкавыя фотаздымкі 1980-х гг. з серый «Мінскія дворыкі», «Свята Мінска», «З акна аўтамабіля», «З трамвая», «Дзіцячы дом» і лічбавыя фатаграфіі з розных серый 2003-2024 гг. 

У творчасці Вадзіма Качана заўсёды прысутнічае элемент спантаннасці. Ён быццам неспадзявана прыкмячае момант з унікальным спалучэннем якія стварылі яго абставінаў, і таму вынік аказваецца жывым і шчырым. 


Прыходзьце паглядзець на імгненні часу вачыма фотамастака, закаханага ў Мінск.





Вам можа быць цікава

Выстава Марка Шагала «Сонца і Месяц» у Віцебску

15.09.2026 10:00 - 06.12.2026 17:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ