Каляды ў польскай паэзіі
Пачатак: 22.12 (18:00)Канец: 22.12 (19:00)
старонка Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку
Польскі Інстытут у Мінску запрашае Вас на апошнюю ў гэтым годзе сустрэчу з цыклу “Санаторый пад клепсідрай”, падчас якой гаворка пойдзе пра светлае свята Божага Нараджэння і традыцыі каляднай паэзіі ў польскай літаратуры – “КАЛЯДЫ Ў ПОЛЬСКАЙ ПАЭЗІІ”.
Беларускія перакладчыкі згадаюць улюбёных польскіх лірыкаў і пакажуць іх вершы з матывамі Віфлеемскай зоркі, біблейскіх магаў Бальтазара, Каспара і Мельхіёра, анёлаў і пастухоў, жывёлы і ясляў – і ўсяго, без чаго немагчыма ўявіць сабе добрую калядную паэзію.
Паэты і перакладчыкі разам паразважаюць над пытаннямі, чаму існуе Раство, што робіцца перад тым, як запальваецца ялінка, якіх цудаў чакаць ад каляднай пошты і дзеля чаго неабходна выправіцца ў вандроўку.
Прагучаць вершы Баляслава Лесьмяна, Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага, Станіслава Ежы Леца, Чэслава Мілаша, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Тадэвуша Гайцы, Тадэвуша Бароўскага, Станіслава Бараньчака, Яна Твардоўскага, Рышарда Крыніцкага і некаторых іншых.
У вечарыне прымуць удзел перакладчыцы Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч і Кацярына Маціеўская. Мадэратар - Андрэй Хадановіч.
Запрашаем на прамы эфір у аўторак 22 снежня а 18-ай на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку