11 лістапада 2019 г. а 19-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на канцэрт “Высоцкі. Белы вальс”, прысвечаны 95-годдзю беларускага кіно і 50-годдзю фільма "Сыновья уходят в бой" (рэжысёр Віктар Тураў).
Выбітны бард Уладзімір Высоцкі на працягу 15 гадоў (1965-1980) плённа супрацоўнічаў з кінастудыяй «Беларусьфільм». Для беларускага кіно ім створана звыш дваццаці несмяротных песень сусветнага значэння.
Аўтар ідэі і вядучы канцэртнай праграмы «Высоцкі. Белы вальс» –філосаф, эстэт, палітолаг (заснавальнік грамадскага цэнтра ім. У.С.Высоцкага ў горадзе Мінску) Іван Спосабаў.
Выканаўца праграмы – музыкант і спявак, лаўрэат міжнародных конкурсаў аўтарскай і бардаўскай песні – Аляксей Нежавец-Прывалаў, адзін з самых цікавых прапагандыстаў творчасці Высоцкага, яркі і прыкметны выканаўца яго песень у Беларусі і за яе межамі.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
(017) 334-56-21
Калі: 11 лістапада 2019 г. у 19.00
Уваход: 3,00 руб.