29 лютага ў Гомелі адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, тэмай якога стане экалогія ў Беларусі.
Старшакласнікам прапануюць пагутарыць пра змену клімату, свядомае спажыванне і экалагічны стыль жыцця.
Спачатку школьнікам пакажуць некалькі відэаролікаў выступленняў сусветна вядомых спікераў. Іх пракаментуе эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам пытанне для абмеркавання. Затым яны падзеляцца на каманды і калектыўна вырашаць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення пастаўленай мэты, а пасля прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.
Па выніках абмеркавання запрошаныя эксперты па экалогіі і прадстаўнікі кампаніі А1 адзначаць самыя цікавыя ідэі, а таксама ўзнагародзяць найлепшага прамоўцу крэатона.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.
Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца.
Дзе: Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вуліца Ланге, 17)
Калі: 29 лютага 2020 г. з 11:30 да 16:00