Уніяцкі стэндап ад кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава
Некалі магутны і ўплывовы, базыльянскі ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні. У базыльянскіх школах вучыліся тысячы дзяцей, а ў цэнтр манаскай падрыхтоўкі ў Быцень каля Слоніма прыязджалі ахвотнікі з Аўстрыі, Чэхіі, Венгрыі і Італіі. Ордэн валодаў вялізнымі плошчамі зямлі і нават цэлымі мястэчкамі. Да цудатворных абразоў у Жыровічы і Баруны ехалі пілігрымы з далёкіх краёў. Што сталася з багацейшымі скарбамі ордэна? Дзе іх шукаць сёння? Аб гэтым і многім іншым пагаворым 8 лютага ў 14.00 у бары Lidbeer светлы ў межах Цэху Жывой Гісторыі
20 лютага, 19.00
Lidbeer bar светлы (Кульман, 1)
Уваход вольны
Інфалінія і бронь: +375336611432