“Кубак шампіньёнаў" з музеем Багдановіча
Пачатак: 18.05 (17:00)Канец: 18.05 (23:59)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю “Ноч музеяў”, якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамогаў і рэкордаў. Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам свята можна заставацца гледачом і стаць сведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.
Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць “стадыённыя” хіты ад “Спеўнага сходу” на чале з Сяргеем Доўгушавым.
На адкрыцці выстаўкі з удзелам пераможцаў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча можна будзе пачуць не толькі пра літаратурныя перамогі вядомых аўтараў, але і пра шлях да поспеху, на якім сустракаліся і паразы.
Адной з галоўных падзей “Ночы музеяў” стане паэтычнае спаборніцтва “Мінскі рахунак”. Па аналогіі з вядомым спаборніцтвам паміж асілкамі ў Гамбургу паэты самі выберуць мацнейшага з іх, а аматары творчасці змогуць падтрымаць свайго фаварыта.
Цягам свята вас чакаюць выступы гурта “Ketri” і Георгія Дабро.
Ахвотных да актыўнасцяў будуць чакаць адмысловыя пляцоўкі з магчымасцю прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах – сур'ёзных і не вельмі: шашкі-“пстрычкі”, “шуфлядка”, “літаратурны кракадзіл”, “папера, нажніцы, камень”, збіранне кубіка Рубіка, настольныя гульні, марафон ад Вільні да Мінска па “Зачараваным царстве”, музейны квэст па экспазіцыі і іншыя. Прымаць удзел у іх можна як камандай, так і індывідуальна. Найбольш кемлівыя, моцныя і спрытныя атрымаюць прызы ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і партнёраў: Саюза беларускіх пісьменнікаў, кампаній lstr.by, supertoys.by, symbal.by, “Будзьма беларусамі!”.
Уваходны квіток у музей – 3 руб.
Таксама можна набыць адзіны квіток у тры музеі: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі – 5 руб.
Пачатак – 18 мая 2019 года ў 17.00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 334 42 69, (017) 334 07 61.