Купалле ў Стакгольме

17.06.2023 15:00 - 20:00 Vinterviken Бясплатнае

У суботу, 17 чэрвеня, беларусы Швецыі традыцыйна святкуюць Купалле ў заліве Vinterviken Стакгольма. Далучайцеся, пакуль не позна! (Калі вы, вядома, у Швецыі).



Дата: 17 чэрвеня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Vinterviken, Стагкольм


Вас чакаюць вясёлыя конкурсы, танцы, песні, пляценне вяночкаў, пошук папараць-кветкі і шмат чаго іншага і цікавага.

Арганізатары набудуць некаторую колькасць ежы, а напоі бярыце з сабой.

Таксама прыносьце пледы, каб было на чым сядзець, апранайцеся ў чырвона-белую вопратку, прыносьце добры настрой і ўзгадайце вершы пра лета і песні пра кветкі.

На ўсялякі выпадак не забудзьцеся парасон.


Удзел бясплатны, толькі не забудзьцеся зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

21.09.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ