У суботу, 9 сакавіка, Музей гісторыі горада Мінска распачынае цыкл лекцый «Гісторыя Мінска: факты, падзеі, людзі».
Дата: 9 сакавіка
Час: 14.00
Месца: Ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск
Першая лекцыя — «Георгій Заборскі і яго індывідуальны почырк у архітэктурнай спадчыне Мінска».
Вы даведаецеся пра дзіўныя факты з асабістага жыцця і творчай біяграфіі народнага архітэктара СССР, пра асобныя рэалізаваныя праекты ў забудове і манументальным мастацтве Мінска.
Лектарка — Аксана Жукава, загадчыца аддзела навукова-асветніцкай працы Музея гісторыі горада Мінска.