У суботу, 11 траўня, у музеі Янкі Купалы адбудзецца майстар-клас «Краса свету», прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і.
Дата: 11 траўня
Час: 15.00
Месца: музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск
Каралі, пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты, завушніцы...
Навошта людзі ўпрыгожваюць сябе?
Адкуль да нас прыйшлі гэтыя традыцыі?
З чаго рабілі ўпрыгажэнні нашы бабулі?
Даведаецеся на майстар-класе.
Вы зможаце:
адпачыць ад паўсядзённай мітусні;
атрымаць новыя веды; развіць крэатыўныя навыкі;
адчуць натхненне і матывацыю;
стварыць адметныя ўпрыгажэнні.
Уваход — па квітку ў музей. Толькі запішыцеся па нумары +375 17 395-57-66.