Літаратура
Канец: 19.05 (15:30)
Музей традыцыйнай культуры
Мікалай Плавінскі прэзентуе свае кнігі ў Браславе
Пачатак: 19.05 (14:00)Канец: 19.05 (15:30)
Музей традыцыйнай культуры
(Браслаў, вул. Гагарына, 7а)
Кошт: Уваход вольны
19-га мая а 14-й гадзіне ў выставачнай зале Музея традыцыйнай культуры ў Браславе, які знаходзіцца па вуліцы Гагарына 7а, адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярных кніг “Ваяры Беларусі Х-ХІ стагоддзяў” і “Як жылі продкі” археолага Мікалая Плавінскага.
У межах прэзентацыі запланавана абмеркаванне найноўшых вынікаў і перспектываў вывучэння сярэднявечных археалагічных помнікаў Браслаўскага Паазер’я. Прэзентацыя адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.