24 лістапада ў бар-клубе “Графіці”(зав.Калініна,16) адбудзецца святочны канцэрт барда Андрэя Мельнікава. Выступ мае некалькі нагод: у гэты дзень барду спаўняецца 54 гады, у пачатку студзеня 1989 года была напісана першая беларускамоўная песня барда “Песьня з мінуўшчыны”, якую потым прэзентавала на беларускім тэлебачанні Алеся Сёмуха, дачка славутага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі, то бок у гэтым годзе бард адзначае 30 гадоў беларускамоўнай творчасці, акрамя таго, у жніўні 1989 года самапалам быў выдадзены першы альбом барда “За сьцягі, за волю!”, з гэтай нагоды на канцэрце прагучаць песні з першага альбома Андрэя Мельнікава.
Запрашаем на канцэрт! Створым святочную атмасферу разам!
Графіці бар & клуб
зав.Калініна 16 / (м) Парк Чалюскінцаў
24 лістапада (нядзеля)
19:00 дзверы / 20:00 пачатак
Квіткі папярэдне
на сайце www.graffiti.by альбо https://bezkassira.by/buy/7497/ 10р
у касе клуба 8р
У дзень канцэрта 12р